Традиционный семейный заплыв состоялся в Докшицах

IMG_4985 с

Традиционный семейный заплыв, состоявшийся в рамках Недели родительской любви, собрал в бассейне ФСК «Урожай» представителей восьми докшицких семей.

Организаторы мероприятия рады были видеть каждого, кто пришел на мероприятие, ведь главное здесь было даже не соревнование, а совместный активный отдых для родителей и их детей.

Адны ўплаў ішлі да перамогі, другія актыўна заўзелі. Спартыўны дух вельмі аб’ядноўвае. Багдан Кундра, які ўдзельнічаў у спаборніцтвах без бацькоў, упэўнена пераадолеў 25-метровую дарожку басейна і пры гэтым паказаў высокі вынік, чым парадаваў свайго трэнера па плаванні Клаўдзію Ікановіч.

За каманду сям’і Яцынаў, якая прадстаўляла раённае аддзяленне Дэпартамента аховы, выступалі бацька Яўген і дачка Злата. Дзяўчынка ўсяго толькі паўтара месяца вучыцца плаваць таксама ў Клаўдзіі Іванаўны.

IMG_4959

– Для дачкі гэта першыя спаборніцтвы, – гаворыць маці Таццяна, якая сёлета сярод заўзятараў. – А для нашай сям’і плаванне – агульнае захапленне. Абавязкова кожную нядзелю наведваем басейн.

Таксама ўдваіх ішлі да перамогі Арцём і Мацвей Пановы (СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч). Дарэчы, бацька і сын штогод удзельнічаюць у “Сямейным заплыве”, пры гэтым дэманструюць лепшы вынік. Вось і зараз яны сталі чэмпіёнамі спаборніцтва. Другі год запар сярэбраныя медалі заваёўваюць Мікалай і Таццяна Ючковіч з сынам Арсеніем (філіял “Докшыцыводаканал”). Трэцяе месца ў сям’і Стадольнікаў, якую прадставілі бацька Арсеній з дзецьмі Сямёнам і Марыяй (Докшыцкая ЦРБ). Не засталіся без падарункаў і Святлана Садавая з дачкой Анастасіяй, Віталій Галавач з дачкой Кірай (РАНС), Канстанцін Стадольнік з пляменнікам Максімам. Усе атрымалі абанементы на разавае бясплатнае наведванне басейна.

IMG_4933 IMG_4946 IMG_4942 IMG_4941

IMG_4966 IMG_4981 IMG_5010

IMG_5000

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *