Наведение и поддержание порядка — дело общее, считают в ОАО «Бегомльское»

Владзисла Шерстнёв.

Владислав Шерстнёв.

Директор ОАО «Бегомльское» Александр Новицкий как-то в разговоре отметил, что выражение «навести порядок» в отношении любого сельхозобъекта может употребляться только один раз.

Что это означает? Только то, что наведение порядка — это разовая акция, а его поддержание — ежедневное дело. Этим принципом и руководствуются все работники сельхозпредприятия. Чисто не там, где убирают, а там, где не мусорят – еще один постулат, который безоговорочно соблюдается всеми, от животноводов и механизаторов до специалистов и руководства.

Прыемна заглянуць у гэтай гаспадарцы на тэрыторыі фермы і комплексу, а таксама механізаванага двара, дзе не ўбачыш не тое што заржавелай жалязякі, якая валяецца дзесьці ў зарасніках пустазелля ля плоту, а ўвогуле ніякага смецця, ні тэхнічнага, ні бытавога.

Пра тое, што на пачатку года ў ААТ “Бягомльскае” адчыніла дзверы сталовая для работнікаў сельгаспрадпрыемства, пра работы, якія вядуцца па акультурванні яе тэрыторыі, мы ўжо пісалі раней. А вось пра чарговы іх этап нам паведаміў выканаўчы дырэктар Уладзіслаў Шаршнёў.

– Дарожкі з бетонных пліт, якія пакладзены да будынка сталовай і альтанкі побач, – гэта, несумненна, зручна і прыгожа, але далёка не канчатковы варыянт, – распавёў Уладзіслаў Паўлавіч. – Падвезлі на гэты ўчастак пладароднай зямлі, разраўнялі, пасеялі газон. Разам з тым высадзілі немалую колькасць саджанцаў туй, пірамідальных і шарападобных, а таксама сем дзясяткаў дэкаратыўных кустоў, якія ў далейшым будуць выконваць функцыю жывой агароджы. Адказнасць за падтрыманне парадку і правядзенне ўсіх неабходных работ па доглядзе гэтай зоны, як і садоў на комплексе “Бягомль” і малочнатаварнай ферме “Дабрунь”, даручаны агранамічнай службе, ну а ўвогуле гэта праца сумесная, усяго калектыву гаспадаркі. Вельмі дапамагае нам з абрэзкай дрэў, апрацоўкай іх ад шкоднікаў і іншымі сезоннымі садовымі работамі жыхар Пруднікаў Міхаіл Іванавіч Радзюк.

Уладзіслаў Шаршнёў адзначыў, што ідэй па добраўпарадкаванні як тэрыторыі сталовай, так і іншых аб’ектаў гаспадаркі шмат. І ёсць упэўненасць, што яны будуць рэалізаваны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *