Пионеры СШ № 2 г. Докшицы имени У.Ф. Кришталевич участвуют в реализации проекта «Беларусь помнит»

IMG_1355 с

Поисково-исследовательский пионерский отряд «Рубеж» СШ № 2 г. Докшицы имени У.Ф. Кришталевич награжден дипломом третьей степени за активное участие в реализации национального проекта «Беларусь помнит». Об инициативе и деятельности юных исследователей рассказала руководитель отряда, педагог-организатор учреждения Оксана Наумец.

– Задача тых, хто вырашыў далучыцца да праекта, заключаецца ў падрыхтоўцы картак са звесткамі пра ўдзельнікаў вайны і публікацыі іх на сайце, – кажа Аксана Вікенцьеўна. – З гэтай мэтай школьнікі пад кантролем кіраўніка групы ў мабільным дадатку “Беларусь помніць” рэгістрыруюць сваю старонку, дзе запаўняюць спецыяльныя карткі. Акрамя фотаздымкаў, яны ўтрымліваюць раздзелы з персанальнымі данымі, узнагародамі, успамінамі. Зразумела, што неабходная інфармацыя ёсць не заўсёды, таму часам некаторыя пункты застаюцца незапоўненымі. Пасля праверкі кіраўнік прымае рашэнне аб публікацыі карткі.

IMG_1362

Да ўдзелу ў праекце школа далучылася ў хуткім часе пасля яго старту ў 2023 годзе. На сённяшні дзень піянерскі атрад “Рубеж” адзіны ў раёне займаецца такой дзейнасцю.
Першым апублікаваным матэрыялам стаў артыкул пра Ульяну Крышталевіч, імя якой прысвоена школе. Штомесяц колькасць размешчаных на сайце картак павялічвалася: калі пачыналі з дзвюх – трох, то зараз даходзіць да дзесяці і больш штук. За ўвесь перыяд дзейнасці школьнікі апублікавалі амаль 300 матэрыялаў.

– Асноўным арыенцірам для работы з’яўляецца кніга “Памяць. Докшыцкі раён”, – працягвае Аксана Наумец, паказваючы выданне: шматлікія ўмоўныя абазначэнні алоўкам нібы пацвярджаюць словы суразмоўцы. – У ёй сабраны прозвішчы нашых землякоў – удзельнікаў вайны. Добра, калі ёсць фотаздымак і некаторая інфармацыя. Аднак такіх артыкулаў нямнога. У пошуку дапамагаюць сайты “Памяць народа” і “Партызаны.бай”. Бывае, што на электронных рэсурсах знаходзяцца прозвішчы ўраджэнцаў Докшыччыны, якіх няма ў кнізе, і наадварот. Аднойчы, напрыклад, за месяц апублікавалі 36 картак з прозвішчам Батура.

photo_2025-11-06_10-19-14 (2)

Акрамя кнігі “Памяць” і названых сайтаў, Аксана Наумец звяртае ўвагу выхаванцаў на тэматычныя артыкулы ў газетах і часопісах, вучыць дзяцей апрацоўваць інфармацыю. На стале якраз ляжалі нумары раёнкі, прысвечаныя партызанам і ветэранам вайны. Атрымліваецца, журналісты рэдакцыі, няхай і ўскосна, таксама прымаюць удзел у праекце. Прыемна, што карпатлівая праца з гістарычнымі дакументамі, якая папярэднічае выхаду артыкула, запатрабаваная і неабходная.

У склад атрада ўваходзіць 10 чалавек: вучні 6, 7 і 8 класаў. Старэйшыя дапамагаюць меншым, не пакідаюць навічкоў сам-насам з заданнем. Дзецям падабаецца займацца такой дзейнасцю, асабліва калі атрымліваецца знайсці інфармацыю. Невялікія цяжкасці выклікае афармленне ўспамінаў, асабліва калі аб’ём тэксту велікаваты. Тут, зразумела, ужо плячо падстаўляе Аксана Вікенцьеўна. Чалавек дапытлівы і нераўнадушны, яна стараецца далучыць школьнікаў да пошукавай дзейнасці, захапіць ёю. Аднойчы, падзялілася кіраўнік атрада, натыкнулася ў адной з сацыяльных сетак на групу пра Брэсцкую крэпасць. Аказваецца, у спісе яе гераічных абаронцаў ёсць і дакшычане. Чым не падстава ганарыцца нашымі мужнымі землякамі?

photo_2025-11-06_10-19-14

Так пакрысе, крок за крокам удзельнікі праекта “Беларусь помніць” ідуць да мэты аднавіць і захаваць гістарычную памяць пра подзвігі і лёсы кожнага беларуса, які зрабіў свой унёсак у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу.

Нацыянальны пошукавы праект “Беларусь помніць. Помнім кожнага” стартаваў у чэрвені 2023 года. Ініцыятарамі яго стварэння сталі грамадскае аб’яднанне “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і Выдавецкі дом “Беларусь сёння”. Праект прысвечаны родным, блізкім і аднавяскоўцам, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў, падзеям і фактам пра вайну.

photo_2025-11-28_18-10-53

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара і з архіва атрада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *