Слава и почет тебе, хлебороб! В Докшицах работникам сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК вручили награды
Сорок восемь тысяч тонн составил намолот нашего района в текущем году. Этой цифрой по праву могут гордиться работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК, собравшиеся в субботу на свой профессиональный праздник в киноконцертном зале «Искра».
Найлепшы самы ў свеце пах,
А іншага нам і не трэба, –
Пах свежаспечанага хлеба,
Духмяны бохан у руках.
У бохане тым шум дажджоў,
Звон спелых каласоў налітых,
У ім цяпло рук працавітых
І мудрасць з глыбіні вякоў.
Хлеб – наша праўда і святыня,
Наш абярэг ад зла, хвароб.
Святою працай вечна слынны
Той, хто завецца Хлебароб!
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Па добрай традыцыі фае залы сустракала ўдзельнікаў і гасцей свята жывой музыкай, смакатой ад этнасядзібы “Вецяра”, водарам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў хлебазавода, яркімі фарбамі вырабаў майстроў Дома рамёстваў, Докшыцкай батлейкай Патупчыка, выставай караваяў, якія прадставілі на конкурс сельгаспрадпрыемствы раёна. А яшчэ фае літаральна цвіло ўсмешкамі і цёплымі словамі прывітання, азаралася ўспышкамі фотаапаратаў, квітнела святочнымі строямі – хіба ж магло быць інакш у такі ўрачысты дзень?
Мерапрыемства пачалося з цудоўнай літаратурна-музычна-харэаграфічнай кампазіцыі “На нашай ніўцы сёння дажынкі”, падрыхтаванай дыктарам Крысцінай Гмырак, народнай вакальнай студыяй “Калейдаскоп”, харэаграфічнымі калектывамі Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, ГЦК і Цэнтра дзяцей і моладзі. Кіраўнікі сельгасарганізацый прывіталі са сцэны прысутных і ўручылі каравай новага ўраджаю як сімвал дабрабыту і працавітасці старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Абіралу.
Разам з кіраўніком раёна на свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко, генеральны дырэктар ААТ “Прамагралізінг” Павел Кароткіх, вядучы заатэхнік УП “Глыбоцкі мясакамбінат” Ігар Вайцяховіч.
Асаблівыя словы падзякі ў гэты святочны дзень прагучалі ў адрас ветэранаў сельскай гаспадаркі, чые самаадданасць і працавітасць сфарміравалі гісторыю галіны раёна, хто і сёння перадае свае веды і прафесійны вопыт маладым спецыялістам. Гучнымі і працяглымі апладысментамі віталі ў зале галоўнага бухгалтара ААТ “Барсучанка” Надзею Сяргееўну Лінкоўскую, якая аддала сваёй справе 37 гадоў, і тэхніка-асемянатара гэтай гаспадаркі Людмілу Антонаўну Шылко – 45 гадоў працоўнага стажу; Алену Станіславаўну Гараніну, галоўнага спецыяліста па кадрах, і Аляксандру Мікалаеўну Дароніну, галоўнага агранома ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, што адпрацавалі на сваіх пасадах адпаведна 26 і 36 гадоў; Ніну Аляксееўну Гатоўка – чатыры дзесяцігоддзі на пасадах галоўнага бухгалтара і намесніка дырэктара па фінансах ААТ “Таргуны”; Аляксандра Юльянавіча Карніловіча, які аддаў галіне сельскай гаспадаркі ажно 45 гадоў і на адпачынак пайшоў з пасады начальніка сельскагаспадарчага ўчастка ААТ “Таргуны”; Ірыну Казіміраўну Траба, чый стаж налічвае 41 год, апошніх восем – на пасадзе галоўнага эканаміста ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”: Аляксандра Арсеньевіча Вайцяховіча, былога начальніка аддзела па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні гэтай жа гаспадаркі; Канстанціна Генрыхавіча Хадаровіча, які аддаў роднаму сельгаспрадпрыемству “АграСітцы” 46 гадоў і выйшаў на пенсію з пасады галоўнага агранома; Мікалая Міхайлавіча Пашкевіча, які 33 гады адпрацаваў на гэтай жа пасадзе ў КУСГП “Гняздзілава-Агра”.
Такія ж шчырыя апладысменты гучалі ў адрас раёна ў цэлым, які заняў першае месца сярод раёнаў вобласці на ўборцы рапсу, а таксама прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод раёнаў у намінацыі “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”; калектываў ААТ “Бягомльскае” (Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў) і КУСГП “АграСітцы” (пераможца агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства” сярод сельгасарганізацый), а таксама ў адрас аператара па штучным асемяненні жывёлы Васіля Варанковіча, адзначанага медалём “За працоўныя заслугі”, трактарыста-машыніста Юрыя Малюжанца (Падзяка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), маладога вадзіцеля Аляксандра Маскалёнка, пераможцы абласнога спаборніцтва на перавозцы збожжа ад камбайнаў 3 групы, і Аляксандра Труса, прызёра абласнога спаборніцтва ў намінацыі “Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў ва ўзросце да 31 года” – усе яны працуюць у ААТ “Таргуны”.
Урачыстае ўшанаванне перадавікоў вытворчасці адкрыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко, які ад усёй душы павіншаваў землякоў-аграрыяў з прафесійным святам і ўручыў Падзяку трактарысту-машыністу ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзіміру Лаўцэвічу і тэхніку-асемянатару гэтага ж сельгаспрадпрыемства Ірыне Шэлёнак.
Затым для ўручэння ўзнагарод на святочную сцэну падняўся кіраўнік раёна Сяргей Абірала. Пасля вельмі цёплага і пранікнёнага віншавання Сяргей Уладзіміравіч уручыў Ганаровыя граматы Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта дырэктару КУСГП “АграСітцы” Міхаілу Транчэўскаму і дырэктару ААТ “Барсучанка” Сяргею Маскалёнку, Падзякі старшыні Докшыцкага райвыканкама – генеральнаму дырэктару ААТ “Прамагралізінг” Паўлу Кароткіх, дырэктару РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрыю Калягу, дырэктару філіяла “Докшыцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №180” КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзіміру Місачэнку, дырэктару філіяла “Докшыцкі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам” Аляксею Байкову.
Далей адбылося ўшанаванне лепшых калектываў. Дыпломаў раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў былі ўдастоены:
КУСГП “АграСітцы” – першае месца сярод сельгасарганізацый 1 групы ў намінацыі “За павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці збожжа” (валавы збор збожжа ў гаспадарцы склаў 5 тысяч 128 тон пры ўраджайнасці 29 цэнтнераў з гектара);
ААТ “Таргуны” – другое месца ў гэтай намінацыі (валавы збор збожжа – 15 тысяч 364 тоны пры ўраджайнасці звыш 29 цэнтнераў з гектара). Акрамя гэтага, калектыў заняў другое месца ў намінацыі “За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу” (валавы збор – 3 тысячы 597 тон пры ўраджайнасці 26 цэнтнераў з гектара), другое месца ў намінацыі “За вытворчасць малака” (валавы надой – звыш 12 тысяч тон, сярэдні ад каровы – 4495 кілаграмаў малака) і другое месца ў намінацыі “За вытворчасць мяса” (сярэднясутачная прывага на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы – 715 грамаў) – цэлае сузор’е ўзнагарод;
ААТ “Бягомльскае” – несумненны лідар спаборніцтва: першае месца ў намінацыі “За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу” (валавы збор – 2 тысячы 494 тоны пры ўраджайнасці звыш 29 цэнтнераў з гектара), першае месца ў намінацыі “За вытворчасць малака” (113 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, сярэдні надой ад каровы – 6213 кілаграмаў, усё малако рэалізуецца сортам “экстра”), першае месца ў намінацыі “За вытворчасць мяса” (сярэднясутачная прывага на вырошчванні і адкорме БРЖ – 734 грамы);
ААТ “Барсучанка” – трэцяе месца ў намінацыі “За вытворчасць малака” (108 працэнтаў да ўзроўню мінулага года).
Цырымонія ўзнагароджання прадоўжылася ўшанаваннем індывідуальных пераможцаў. Падзякі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Сяргей Абірала ўручыў камбайнерам, занятым на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Намалоту збожжа больш чым 2000 тон дасягнулі старшыя камбайнеры ААТ “Таргуны” Вячаслаў Аніковіч (2587 тон), Юрый Малюжанец (2528 тон), Сяргей Ралавец (2163 тоны), а таксама Мікалай Баброўскі (ААТ “Барсучанка”, 2141 тона) і Віктар Суднік (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 2071 тона). Узнагароды прымалі і камбайнеры-тысячнікі. Крыху не хапіла да дзвюх тысяч тон Вячаславу Гаўрыловічу (ААТ “Таргуны”, 1919 тон), Уладзіміру Лаўцэвічу (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 1857 тон), Уладзіміру Сайковічу (ААТ “Таргуны”, 1835 тон). У слаўнай кагорце таксама Сяргей Зяваліч і Мікалай Козел (КУСГП “Докшыцкі”, 1581 тона), Алег Радзевіч, Павел Ганус, Андрэй Ганус (ААТ “Бягомльскае”, адпаведна 1536, 1534 і 1506 тон), Яўген Ярмаковіч (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 1436 тон), Генадзь Кішэня і Аляксей Варанковіч (ААТ “Таргуны”, 1435 тон), Вадзім Ламановіч (ААТ “Барсучанка”, 1299 тон), Яўген Машко (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 1291 тона), Сяргей Бараноўскі (ААТ “Барсучанка”, 1290 тон), Вячаслаў Кавалёнак (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 1242 тоны, Аляксандр Суднік (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, 1238 тон), Дзмітрый Аганесян (КУСГП “АграСітцы”, 1013 тон), Дзмітрый Дударонак (ААТ “Бягомльскае”, 1161 тона), Віталій Кубельнік (ААТ “Таргуны”, 1147 тон), Дзмітрый Міхалевіч і Аляксандр Кудзерка (КУСГП “АграСітцы”, 1087 і 1085 тон адпаведна).
Сярод моладзевых экіпажаў камбайнаў найвышэйшага намалоту дасягнуў старшы камбайнер ААТ “Таргуны” Аляксандр Трус – 2377 тон. У катэгорыі вадзіцеляў транспартных сродкаў, што перавозілі збожжа ад камбайнаў 1 групы, першае месца прысуджана Уладзіміру Дударонку (ААТ “Бягомльскае”, 1030 тон); ад камбайнаў 2 групы – Анатолю Каралёнку (ААТ “Барсучанка”, 2027 тон); ад камбайнаў 3 групы – Уладзіміру Скарукову (ААТ “Таргуны”, 3128 тон); у катэгорыі маладых вадзіцеляў ад камбайнаў 3 групы – Аляксандру Маскалёнку (ААТ “Таргуны”, 5524 тоны); у катэгорыі старшых аператараў зернесушыльных комплексаў – Валерыю Войнічу (ААТ “Барсучанка”, высушана 6695 тон); у катэгорыі камбайнераў кормаўборачных камбайнаў – Леаніду Жызнеўскаму (ААТ “Барсучанка”, нарыхтаваў 19 814 тон зялёнай масы); у катэгорыі вадзіцеляў, занятых на адвозцы травяных кармоў, – Сяргею Гапанёнку (ААТ “Барсучанка”, перавёз 453 тоны на кубічны метр транспартнага сродку).
Дастойных вынікаў дасягнулі і жывёлаводы. Сярод аператараў машыннага даення першай стала Алена Нарушэвіч (ААТ “Бягомльскае”, надой ад каровы – 7526 кілаграмаў). Сярод жывёлаводаў па абслугоўванні дойнага статка лідарства ў Наталлі Кавалевіч з гэтай жа гаспадаркі (рост па валавым надоі малака – 184 працэнты). У катэгорыях: аператараў па вырошчванні цялят першае месца ў Іны Лепяшко (ААТ “Таргуны”, 1048 грамаў); аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы – у Марыны Гаўрыловіч (ААТ “Таргуны”, 909 грамаў); загадчыкаў жывёлагадоўчых фермаў – у Ірыны Васілевіч (ААТ “Бягомльскае”, МТК “Бягомль”, сярэдні надой ад каровы – 5261 кілаграм); галоўных спецыялістаў – у галоўнага бухгалтара КУСГП “Докшыцкі” Алесі Міхалевіч.
Падзякі кіраўнік раёна ўручыў таксама працаўнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і меліярацыйных сістэм. У іх ліку машыніст цестараздзелачных машын хлебабулачнага цэха Марына Ляўко і прыёмшчык-здатчык харчовай прадукцыі Вераніка Касцюк (філіял “Докшыцкі хлебазавод”), тэхнік-геадэзіст Віктар Люлько і трактарыст Юрый Майсіевіч (КДУП меліярацыйных сістэм “Длкшыцкае ПМС”).
Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну запрашаецца Валянціна Рандарэвіч. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў Валянціна Юр’еўна ўручыла галоўнаму аграному ААТ “Таргуны” Андрэю Зінкевічу і галоўнаму аграному ААТ “Бягомльскае” Вадзіму Савіцкаму.

Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў – галоўным аграномам Андрэю Зінкевічу (злева) і Вадзіму Савіцкаму.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталія Вараб’ёва цёпла павіншавала прысутных са святам і ўручыла ўзнагароды прызёрам раённага спаборніцтва. Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Вячаслаў Аніковіч (ААТ “Таргуны” і Уладзімір Лаўцэвіч (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”). У катэгорыі вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы травяных кармоў прызёрамі сталі Аляксандр Касцюковіч і Дзмітрый Ралавец (ААТ “Таргуны”). Трэцяе месца сярод аператараў машыннага даення прысуджана Але Падляшчук (ААТ “Барсучанка”). Сярод жывёлаводаў па абслугоўванні дойнага статка вызначыліся Васіль Батура (ААТ “Бягомльскае”) і Сяргей Арлоў (ААТ “Таргуны”), на вырошчванні цялят – Валянціна Галец (ААТ “Таргуны”) і Алена Майсіевіч (КУСГП “АграСітцы”). У катэгорыі аператараў па адкорме БРЖ другое месца ў Чаславы Гаўрыловіч (ААТ “Таргуны”), сярод загадчыкаў МТФ другім стаў Дзмітрый Малюжанец з гэтага ж сельгаспрадпрыемства.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме АПК Граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ўзнагароджаны работнікі раённай ветэрынарнай станцыі ветэрынарны ўрач Юрый Карзевіч, лабарант Вольга Карпава і ўрач-серолаг Марына Марыніч.
Ушанаванне лепшых з лепшых прадаўжаецца. Галоўны заатэхнік УП “Глыбоцкі мясакамбінат” Ігар Вайцяховіч уручыў грашовыя прэміі за цеснае супрацоўнічанне ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Барсучанка” ў асобах кіраўнікоў Сяргея Труса і Сяргея Маскалёнка, а першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вераніка Норавіч – падарункі пераможцам праекта “Моладзь за ўраджай!” вадзіцелям Аляксандру Маскалёнку і Нікіту Ярмаковічу, старшаму камбайнеру Аляксандру Трусу, якія працуюць у ААТ “Таргуны”, а таксама машыністу тралёвачнай машыны ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Алегу Скукоўскаму, які ў перыяд уборачнай аказваў дапамогу ААТ “Барсучанка”.
Яркі момант – пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію. Думаецца, назаўжды застанецца ён у памяці Анжалікі Вахавіч, Святланы Янцэвіч, Анастасіі Дабравольскай, Маргарыты Ізмайлавай, Святланы Стэфановіч, як і добры наказ сёлетняга героя свята Васіля Варанковіча.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч Ганаровыя граматы РК галіновага прафсаюза ўручыў тэхніку-асемянатару ААТ “Барсучанка” Алёне Піскуновіч і галоўнаму бухгалтару ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Вользе Корсун, а таксама паведаміў прысутным пра вынікі раённага конкурсу “Докшыцкі каравай” і ўзнагародзіў пераможцаў. Сёлета самы прыгожы і арыгінальны каравай атрымаўся зноў-такі ва ўмельцаў з КУСГП “АграСітцы”, на другім месцы – ААТ “Таргуны”, на трэцім – КУСГП “Гняздзілава-Агра”.
Завяршылася святкаванне канцэртам, які, як заўжды, заамінальна, натхнёна, непаўторна падрыхтавалі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці работнікі культуры і творчыя калектывы раёна.
Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА і Яўгеніі МАЛЕВІЧ.







