Встреча-тренинг с волонтерами БРСМ прошла в отделении реабилитации инвалидов Докшицкого ТЦСОН
В рамках месячника «Человек с белой тростью» отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН была организована встреча-тренинг с волонтерами БРСМ «Горящие сердца» из СШ № 2 г. Докшицы имени У.Ф. Кришталевич. Главная цель мероприятия — обратить внимание общественности к проблемам инвалидов по зрению.
– На ўліку ў ТЦСАН знаходзіцца больш за сто інвалідаў па зроку. Асноўная работа з імі вядзецца раённай арганізацыяй ГА “БелТІЗ”, якую ўзначальвае Святлана Сяцко, – гаворыць загадчыца аддзялення Таццяна Баравікова. – Некаторыя ўпэўнены ў тым, што сляпыя ў сілу сваіх абмежаваных магчымасцей больш сядзяць дома. Але гэта зусім не так. Невідушчыя людзі – паўнавартасныя члены грамадства, якія могуць займацца навукай, літаратурай, мастацтвам. Трэба толькі даць ім гэту магчымасць. Напрыклад, наведвальнікі нашага аддзялення актыўна займаюцца гуртковай і клубнай работай, пастаянна ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах.
У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў шмат зроблена для зручнасці працы і баўлення вольнага часу невідушчых людзей. Камп’ютары забяспечаны спецыяльнай праграмай “JAWS” з функцыяй павелічэння шрыфту і гукавым суправаджэннем. Усе інфармацыйныя стэнды – таблічкі на дзвярах, буклеты – прадубляваныя шрыфтам Брайля. У спецыяльным кутку “БелТІЗ” сабрана невялікая бібліятэка з кніг для сляпых і слабавідушчых, а таксама тэхнічныя сродкі іх сацыяльнай рэабілітацыі (лупа, пошукавы кій, раскладны тактыльны кій і інш.) З усім гэтым абсталяваннем і пазнаёміліся школьнікі. А як карыстацца, напрыклад, спецыяльным шрыфтам Брайля, дзецям паказаў інвалід па зроку Яўген Ганчароў (на здымку). Акрамя таго, юным валанцёрам растлумачылі, у якіх сітуацыях і якім чынам можна праявіць сваю добразычлівасць у адносінах да невідушчых людзей.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена аддзяленнем.

