Праздничная программа, посвященная 85-летию со дня образования сельсоветов Докшицкого района, состоялась в райцентре

IMG_1301 c

У ККЗ “Іскра” адбылася святочная праграма “Край, што нам дадзены лёсам”, прысвечаная 85-годдзю з дня ўтварэння сельсаветаў Докшыцкага раёна. Юбілейны вечар аб’яднаў людзей розных пакаленняў, для якіх родны край быў і застаецца самым дарагім і блізкім месцам на зямлі.

Са святам жыхароў раёна павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч:

– Сельсаветы складаюць аснову ўсяго рэгіёна які аб’яднаны ў вялікую, дружную сям’ю. Сёння ў зале прысутнічаюць лепшыя з лепшых: старэйшыны, дэпутаты, актывісты, людзі, якія карпатлівай працай дасягаюць значных вынікаў у сваёй дзейнасці. Дзякуй вам за гэта. Жадаю ўсім дабра і міру, каб у вашых сем’ях панавалі любоў, утульнасць, цеплыня, каб усе мары збываліся. Мы ганарымся тым, што раён развіваецца, дасягае новых вяршынь на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Няхай так будзе і далей.

IMG_1207 IMG_1196

З нагоды юбілейнай даты кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўручыла узнагароды. За актыўны ўдзел у жыцці раёна Падзякі старшыні раённага Савета дэпутатаў удастоены старэйшына вёсак Вішнёўцы і Асінаўшчына Валкалацкага сельсавета Валянціна Раманоўская, ветэран працы Лідзія Каляга з вёскі Крыпулі, старэйшына вёскі Вешняе Парплішчанскага сельсавета Лідзія Майсіевіч, дэпутат Сітцаўскага сельскага Савета дэпутатаў Іосіф Лявоха, старэйшына вёскі Вецяра Тумілавіцкага сельсавета Аляксандр Пашкевіч.
Падзякі старшыні райвыканкама былі ўручаны старэйшыне вёскі Пруднікі Бягомльскага сельсавета Ніне Марцінкевіч, старэйшыне вёскі Гліннае Бярэзінскага сельсавета Галіне Арлоўскай, ляснічаму Вітуніцкага лясніцтва, дэпутату Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Паўлу Аўласевічу, лесаводу Докшыцкага лясніцтва, старэйшыне вёскі Восава Ігару Касцюку, старэйшыне вёскі Літоўцы Крулеўшчынскага сельсавета Ганне Юнцэвіч і ляснічаму Параф’янаўскага лясніцтва, дэпутату Параф’янаўскага сельскага Савета дэпутатаў Андрэю Заіку.

На свяце віталі ветэранаў працы, якія ў розныя гады ўзначальвалі сельскія Саветы дэпутатаў. У Бягомльскім сельсавеце старшынямі працавалі Людміла Дашыневіч, Валерый Міхайлоўскі і Мікалай Трахінін, у Бярэзінскім – Іван Азевіч і Віктар Загорскі, у Бярозкаўскім – Яніна Каралевіч, у Валкалацкім – Пётр Міхно, Тадэвуш Падляшчук і Антаніна Бабарыка, у Докшыцкім – Ірына Карандзей, у Тумілавіцкім – Аркадзій Латковіч, Дзям’ян Варанковіч і Генадзій Пацэвіч, у Сітцаўскім – Ізабэла Януковіч і Валерый Палідавец, у Крыпульскім – Тамара Маслоўская і Міхаіл Акунявец, у Парплішчанскім – Валянціна Красоўская, у Крулеўшчынскім – Алёна Таляронак.

IMG_1275

Віншаванні з нагоды юбілею жыхарам раёна адрасавалі старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў. Святочную атмасферу дапаўнялі музычныя нумары, якія гледачам дарылі артысты з розных куткоў Докшыцкага раёна.

Цікавай была арганізаваная ў кінаканцэртнай зале выстава, дзе кожны сельсавет прэзентаваў свой брэнд. Напрыклад, у Валкалацкім сельсавеце гэта свята “Ручнік як лёс”, якое з’яўляецца прыкладам захавання звычаяў нашых продкаў.

Брэндавае свята Бярозкаўскага сельсавета – “Бярозавы сок – здароўя глыток”. Яно прысвечана прыгажуні беларускіх лясоў. Сапраўдны кірмаш смаку ёсць у Бярэзінскім сельсавеце – там кожны год праходзіць свята чарніц “Салодкая ягада”, падчас якога гатуюць варэнне “Асарці сяброўства”. Чыгуначная станцыя і лакаматыўнае дэпо – візітная картка аграгарадка Крулеўшчына.

IMG_1116 IMG_1118

Гераічныя старонкі гісторыі Бягомля залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс роднага краю: у снежні 1942 года брыгадай “Жалязняк” гарадскі пасёлак быў вызвалены ад акупантаў.
Напярэдадні свята Святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Буй Крыпульскага сельсавета ладзіцца свята “Жывая вадзіца бацькоўскіх крыніц”. У аграгарадкку Барсукі Докшыцкага сельсавета штогод праходзіць раённая выстава-конкурс “Бульбяны карагод”.

На тэрыторыі Тумілавіцкага сельсавета дзейнічае этнаграфічная сядзіба “Вецяра”, дзе наведвальнікаў частуюць травяной гарбатай і нацыянальнымі стравамі. Сітцы славяцца сырамі, якія мясцовыя гаспадыні гатуюць па старадаўніх рэцэптах. Аграгарадок Порплішча прымае гасцей на свяце “Яблычны спас”. У Параф’янаве, па традыцыі, 1 мая праходзіць рэтра-свята “Народжаныя ў СССР”. У праграме – першамайская дэманстрацыя і ўшаноўванне сямейных пар-юбіляраў. Вось такі ён, наш Докшыцкі край – з багатымі традыцыямі і працавітымі людзьмі.

IMG_1125 IMG_1127

Ірына Карандзей, узначальвала Докшыцкі сельскі Савет дэпутатаў (1996 – 2014 гады):

– Галоўнае ў нашай рабоце – гэта людзі. Прыгадваю, як прыходзілася вырашаць шматлікія пытанні, і без кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў нам было не справіцца. Узаемапаразуменне знаходзіла з многімі. Удзячна Аляксею Фадзеевічу Байкову, Раману Іванавічу Каралевічу, Аляксандру Уладзіслававічу Хілько, Мікалаю Уладзіміравічу Ючкавічу і многім іншым добрым людзям.

Ізабэла Януковіч, старшыня Сітцаўскага сельскага Савета дэпутатаў (2003 – 2016 гады):

– Старшынёй Сітцаўскага сельскага Савета дэпутатаў працавала на працягу трынаццаці гадоў, а дагэтуль з 1984 года была сакратаром. Таму агульны мой стаж значна багацейшы – ажно 32 гады. Прыемна ўспамінаць, як у 2005 годзе наш сельсавет быў прызнаны лепшым па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Тады падарункам за гэта стаў новенькі аўтамабіль “Жыгулі”. Сапраўды, вялікая радасць. Вадзіцельскага пасведчання ў мяне не было, таму, каб навучыцца кіраваць, прыйшлося ісці ў аўташколу. Дарэчы, стаж мой як кіроўцы складае ўжо больш за дваццаць гадоў.
Канечне, без людзей нічога не ўдалося б зрабіць у Сітцаўскім краі. Вельмі ім удзячная, а таксама свайму калектыву, у якім на той час працавалі не два чалавекі, як зараз, а значна больш. Сёння, пабываўшы на свяце, атрымала столькі прыемных уражанняў! Сустрэла сваіх былых калег, з якімі даўно не бачылася. Усе маладыя, шчаслівыя!

IMG_1062 IMG_1144 IMG_1135

IMG_1069 IMG_1076 IMG_1079 IMG_1083 IMG_1093 IMG_1098

IMG_1146 IMG_1148 IMG_1152 IMG_1164

IMG_1211 IMG_1243 IMG_1293

IMG_1318 IMG_1338 IMG_1346

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *