Народный вокальный ансамбль «Земляки» Парафьяновского СДК уже 20 лет радует зрителя и создает магию на сцене

IMG_2862 с

«Их называют «белорусской «АББАй» и «докшицкими «Землянами». Творчество коллектива высоко оценено проректором Российской академии музыки имени Гнесиных. В репертуаре певцов самые популярные хиты 70-80 лет. За год артисты дают под полсотни концертов на разных площадках не только района, но и далеко за его пределами. Они рождены в СССР, а в этом году празднуют двадцатилетие своей художественной деятельности. Все это о народном вокальном ансамбле «Земляки» Парафьяновского СДК.

Калектыў нарадзіўся з дуэту Алега Калягі і Віктара Арлоўскага. У 2002 годзе двое сяброў уладкаваліся ў Параф’янаўскі СДК.

– Алег быў акампаніятарам, а я мастацкім кіраўніком клуба, – успамінае Віктар Феліксавіч. – На канцэртах спявалі ўдваіх. У хуткім часе дуэт разбавілі Уладзімір Каляда, Валянцін Салаўёў і Віктар Скараход. Першы выхад на раённую сцэну адбыўся са шлягерам 70-х “Маміна пласцінка”. Глядач добра ведаў гэту песню ў выкананні папулярнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Синяя птица”, а таму спяваў разам з намі. Мы атрымалі зарад энергіі, які стаў штуршком для нашай актыўнай дзейнасці. Да 2005 года дуэт перарос у ансамбль. У калектыў прыйшлі Света Шпак, Наташа Баркоўская, Света Астапковіч і Надзя Кіргет. Памятаючы пра першы поспех з залатым хітом СССР, спыніліся на выбары рэпертуару тых часоў. Вядомыя мелодыі 70-80-х гадоў успрымаліся на “ўра”. Нас заўважылі і пачалі запрашаць на раённую сцэну. На канцэрце да 60-годдзя Вялікай Перамогі выступалі вакальнай групай з песняй “Вечер на рейде”. З новымі салісткамі Людмілай Нядвецкай і Таццянай Матошка ездзілі на фестываль “Славянскі базар у Віцебску”. У 2010 годзе нам прапанавалі паспрабаваць атрымаць званне “народны”. На той час у калектыву яшчэ не было назвы. “Землякамі” сталі звацца дзякуючы тагачаснаму метадысту Докшыцкага ГЦК Таццяне Мікалаеўне Мальчык. Як кажуць, “как вы лодку назовёте, так она и поплывёт”. Так і наш ансамбль з лёгкай рукі Таццяны Мікалаеўны стаў яшчэ больш вядомым.

– Спявалі ў калектыве таксама Алена Малышава, Андрэй Грышкевіч, Алена Варанкевіч, – далучаецца да размовы цяперашні кіраўнік ансамбля Святлана Шпак. – Поспех, напэўна, залежыць ад адносін да той справы, якую робіш. На сённяшні дзень “Землякі” – гэта квартэт, у саставе якога разам са мной спяваюць Віктар Арлоўскі, Аляксандр Кучыц і Ірына Шэлёнак. Сярод нас няма прафесіянальных вакалістаў. Саша – былы ўчастковы. Ён харызма калектыву. На мерапрыемствах усе з ім жадаюць сфатаграфавацца. Іра – тэхнік-асемянатар ААТ “Докшыцкі райграсэрвіс”. Яна наш ідэйны памочнік. На кожнай рэпетыцыі ў яе абавязкова ёсць планы наконт новай песні ці сцэнічных вобразаў. Дарэчы, нашы першыя касцюмы – чырвоныя сукенкі і белыя пінжакі – атрымаліся дзякуючы спонсарскай падтрымцы Мікалая Іванавіча Шульгата. Мы ўсе любім сваю дзейнасць, любім гледачоў і на канцэртах стараемся даносіць гэта пачуццё. Мяркуючы па рэакцыі нашых прыхільнікаў, ім даспадобы прыйшлася калабарацыя ансамбля з салістамі Докшыцкага ГЦК Вятланай Гарбачовай і Андрэем Чабаном. Вельмі часта з намі на гастролях музыкант-віртуоз Аляксандр Букаты. Ёсць сябры, якія заўсёды падтрымаюць і дапамогуць. Гэта Роберт Пянткоўскі і Валерый Войцік. Наш глядач шчодры на кампліменты. На адным з канцэртаў у санаторыі “Пліса” вельмі прыемна было пачуць шмат добрых слоў ад прарэктара Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, які быў здзіўлены, што ні ў аднаго з нас няма музычнай адукацыі.

Народны вакальны ансамбль “Землякі” застаецца яркім прыкладам таго, як захапленне справай і любоў да музыкі могуць аб’яднаць людзей і стварыць сапраўдную магію на сцэне. Гісторыя калектыву – гэта гісторыя сяброўства, творчасці і натхнення, якая працягваецца і сёння, заваёўваючы новыя сэрцы слухачоў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *