Новый год к нам мчится… Праздничные мероприятия в Докшицком районе

IMG_1406 с

29, 30 снежня і 2, 3 студзеня ў этнасядзібе “Вецяра” адбудзецца тэатралізаваная гульнявая праграма “Паці ў хаце”. Наведвальнікаў чакае квест “У пошуках сімвала года”, майстар-клас “Падкова шчасця”, навагодняя чайная цырымонія “Смак па-беларуску”, а таксама гульні і танцы. Мерапрыемства будзе арганізавана па папярэдніх запісах па тэлефоне +375-29-206-97-23.

У Докшыцкім ГЦК з 26 па 28 снежня і з 2 па 4 студзеня – з 14 да 17 гадзін, а таксама 29, 30 снежня і 5, 6 студзеня – з 16 да 19 гадзін, будзе працаваць рэзідэнцыя Снежнай Каралевы. Трапіць да казачнай чараўніцы змогуць толькі тыя, хто пройдзе квест-гульню. Таксама тут можна набыць навагоднія сувеніры, зробленыя майстрамі раённага Дома рамёстваў.

Дыскатэкі і танцавальна-забаўляльныя праграмы ў 01.30 і 21.00 – 1 студзеня новага 2026 года, у 20.00 – 2 і 3 студзеня, у 19.00 – 7 студзеня.

У Бягомльскім ГДК 29 снежня адбудзецца музычная казка “Прыгоды Машы і Віці” ў пастаноўцы Бягомльскай ДШМ. Пачатак у 18.00.

7 студзеня, у 11.30, пасля Божай літургіі ў Свята-Пакроўскай царкве, у ККЗ “Іскра” пройдзе калядны ранішнік нядзельнай школы. Увечары, з 19.00 да 23.00, на плошчы каля ГЦК – масавае каляднае гулянне.

16 студзеня, у 18.00, у ККЗ “Іскра” запрашае гарадскі баль “Пад гукі паланеза”.

8 студзеня ў ККЗ “Іскра” – Калядны баль для людзей залатога ўзросту. Пачатак у 17 гадзін.

Раённы дом рамёстваў запрашае на справаздачную выставу вырабаў народнай творчасці “Калядная зорка”, якая будзе працаваць да 13 лютага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *