Умеет расставить приоритеты главный экономист ОАО «Барсучанка» Валентина Курдеко

ЕН 1436 с

Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд в системе агропромышленного комплекса награждена главный экономист ОАО «Барсучанка» Валентина Курдеко. Без разумных экономических расчетов не может быть развития ни одного предприятия. Именно экономист расставляет приоритеты в деятельности, чтобы получать максимальную прибыль с наименьшими затратами. Такую ответственность Валентина Ивановна несет в «Барсучанке» уже более четверти века.

– У свой час я закончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік”, – распавядае яна. – Думаю, вельмі складана мне прыйшлося б, каб я адразу стала эканамістам у сельгаспрадпрыемстве: усё ж такі гэта розныя прафесіі. Але лёс склаўся так, што свой працоўны шлях я пачала ў аддзеле статыстыкі ў Докшыцах. Што такое эканаміст? Гэта найперш аналітык. І вось менавіта аналітыцы я вучылася ў статаддзеле ў сваіх цудоўных калег амаль дванаццаць гадоў. Найперш удзячная за дапамогу ў атрыманні неабходных ведаў і навыкаў Таццяне Мікалаеўне Клігус, а таксама Зоі Аляксандраўне Бейнаровіч і Яніне Іванаўне Каротчык.

Магчыма, Валянціна Іванаўна і прысвяціла б сваё жыццё статыстыцы, але ў 1999 годзе з’явілася вакансія эканаміста ў сельгаспрадпрыемстве, а жыла на той час жанчына з мужам і дзецьмі (як, дарэчы, і зараз) у Барсуках. Магчымасць не траціць лішні час, каб дабрацца на работу, стала сур’ёзным аргументам. Ужо праз тры гады Валянціна Курдзека, якая выдатна зарэкамендавала сябе як спецыяліст, стала галоўным эканамістам.

– Самае складанае ў маёй працоўнай дзейнасці – адносіны з людзьмі, – дзеліцца суразмоўца. – У тонкасці эканамічных разлікаў кожнага ж не пасвяціш, а бывае, што калі і спрабуеш, то не атрымліваецца. Адсюль могуць узнікаць непаразуменні – часцей пры налічэнні зарплаты або ўстанаўленні нормаў. Усімі сіламі імкнуся, каб такіх момантаў было як мага менш. У раслінаводстве маю пэўны вопыт, бо неяк прыйшлося замяняць брыгадзіра. Пад маім непасрэдным кіраўніцтвам было тры сотні чалавек – выдатная практыка. А яшчэ амаль дваццаць гадоў была старшынёй прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі гаспадаркі. Гэта, канешне, дадатковая нагрузка, але ёсць у яе і свой плюс – больш цесны кантакт з людзьмі. Эканамісту ж, як псіхолагу, важна знаць, хто чым жыве, якія мае прыярытэты, як адносіцца да сваіх абавязкаў. Хачу адзначыць, што людзі ў нашым немалым калектыве ў большасці працавітыя, сумленныя, адказныя, гатовыя ісці на кантакт і на дапамогу.

У Валянціны Іванаўны ўжо другое дзесяцігоддзе ёсць надзейны памочнік – эканаміст Вікторыя Залатуха, якая, смяецца, па сумяшчальніцтве яшчэ і дачушка, – і тут мы маем поўнае права гаварыць пра сямейную дынастыю. А родная душа поплеч – што можа быць лепш?

Налічэнне заработнай платы, праверка рознага роду дакументаў, запаўненне хронаметражу, кантроль за таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі, пошук шляхоў паляпшэння фінансавага становішча гаспадаркі, распрацоўка канкрэтных мерапрыемстваў па павелічэнні вытворчасці прадукцыі пры адначасовым скарачэнні затрат, па паляпшэнні якасці прадукцыі, павышэнні рэнтабельнасці – гэта далёка не поўны пералік абавязкаў галоўнага эканаміста.

– Неабходна пастаянна быць, што называецца, на крок наперадзе, – гаворыць Валянціна Іванаўна. – Вопытны спецыяліст павінен дакладна прагназаваць эканамічную сітуацыю, рэальна разумець, што стаіць за кожнай лічбай, і ў гэтым, калі можна так сказаць, смак нашай прафесіі.

А для душы – кветкі. Іх вырошчвае шмат, і самыя любімыя – лілеі. Як падалося, яна сама нечым падобная, у процівагу ўсім “канонам” людзей з матэматычна-аналітычным складам розуму, да гэтай кветкі – такая ж пяшчотная, ласкавая, нейкая асабліва светлая і – так-так! – рамантычная. І гэты кантраст толькі дадае вобразу нашай гераіні асаблівай адметнасці і непаўторнасці.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *