Автопарк Докшицкой ЦРБ пополнился двумя машинами скорой помощи

IMG_9278

Аўтапарк Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы папоўніўся двума аўтамабілямі медыцынскай да­памогі “Лада Лар­гус”, набытымі за кошт раённага бюджэту.

С п е ц ы я л і з а ­ваныя машыны прызначаны для транспарціроўкі пацы­ентаў, у тым ліку ляжачых хворых, і перавозкі мед­персаналу.

У салоне ўстаноўлены насілкі для хворага і, акра­мя вадзіцельскага месца для сядзення, размешча­на яшчэ два – для медра­ботніка і пацыента, які знаходзіцца ў стабільным стане.

Аўтамабілі перадад­зены ў Параф’янаўскую і Парплішчанскую амбу­латорыі ўрача агульнай практыкі.

– Мы ўжо паспелі ацані­ць камфартабельнасць аўтамабіля, – сказала за­гадчык Параф’янаўскай амбулаторыі Людміла Зо­рычус. – Змяшчальная і кампактная машына, а вад­зіцель адзначае і выдатную манеўранасць, высокую праходнасць. Пры неаб­ходнасці хутка даставім пацыента ў Докшыцы ці Ві­цебск, будзем выкарыстоў­ваць транспарт для на­ведвання хворых на даму. Наша амбулаторыя шчыра ўдзячная за такі карысны падарунак.

IMG_9286

 Ніна КРУКОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *