Как справлялся Докшицкий район со снежным циклоном «Фрэнсис-Улли»?

photo_2026-01-12_11-10-28

ЦЫКЛОН, ЯКІ ПАКІНУЎ ПАСЛЯ СЯБЕ ШЧЫЛЬНАЕ СНЕЖНАЕ ПАКРЫЦЦЁ НА ТЭРЫТОРЫІ ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ, УЖО СТРА­ЦІЎ СВАЮ МОЦ. А ЯШЧЭ НЕКАЛЬКІ ДЗЁН ТАМУ ЁН СТАЎ САПРАЎДНЫМ ІСПЫТАМ ДЛЯ КА­МУНАЛЬНЫХ І ДАРОЖНЫХ СЛУЖБАЎ.

Як спраўляліся ў раёне?

photo_2026-01-12_11-10-32

У гэты перыяд спецыяльныя службы Докшыцкага раёна пра­цавалі ва ўзмоцненым кругласу­тачным рэжыме. Былі задзейні­чаны ўся тэхніка і рэсурсы, якія ёсць у раёне.

Як паведаміў начальнік ДРБУ- 180 Уладзімір Місачэнка, на ба­рацьбу з буйным цыклонам на дарогі раёна выехала 20 адзінак спецтэхнікі.

– У гэтыя дні працавалі ў экс­трэмальных умовах, – адзначыў Уладзімір Аляксеевіч. – У першую чаргу МАЗы расчышчалі дарогу ў Крулеўшчынскім і Бягомль­скім кірунках, а затым ужо па іншых маршрутах, што вядуць да дробных населеных пунктаў. Па той прычыне, што снег ішоў бесперапынна, вадзіцелям пры­ходзілася вяртацца зноў на тыя маршруты, па якіх яны толькі ня­даўна праязджалі, бо літаральна праз гадзіну пасля расчысткі да­рогу засцілала снежнае покрыва таўшчынёй у некалькі сантыме­траў.

Да неспрыяльных умоў над­вор’я падрыхтаваліся і камуналь­нікі.

– На ліквідацыю снегападаў, расчыстку і падсыпку вуліц і ход­нікаў камунальнікі выехалі ў ча­тыры гадзіны раніцы 9 студзеня– паведаміла начальнік участка па добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аксана Масальская. – У райцэнтры было задзейнічана восем адзінак тэх­нікі, астатняя – у Бягомльскім і Крулеўшчынскім сельсаветах. Вясковыя вуліцы дапамагаў рас­чышчаць спецтранспарт, выдзе­лены сельгасарганізацыямі.

Ва ўзмоцненым рэжыме пра­цавалі і энергетыкі. Персанал РУП “Віцебскэнерга” загадзя быў пе­раведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, створаны аператыў­ны штаб.

Сітуацыю ў Докшыцкім рэгіё­не пракаментаваў начальнік РЭС Іван Ючкавіч:

– Вялося кругласутачнае дзяжурства, спецтэхніка была напагатове, запраўлена, падрых­таваны рэзервныя крыніцы сілка­вання. Брыгады ўкамплектаваны ўсім неабходным. На ліквідацыю наступстваў непагадзі гатовы былі выйсці 40 работнікаў энер­гаслужбы. Галоўнае, што сітуа­цыю са снегападамі вытрымалі. Перабояў электраэнергіі ў насе­леных пунктах раёна ў гэтыя дні не зафіксавана, – адзначыў Іван Пятровіч.

Снежны экзамен прыйшлося вытрымаць і аўтакрамам, якія, нягледзячы на непагадзь, павін­ны былі даехаць да кожнага вя­сковага пакупніка.

– Насельніцтва раёна абслу­гоўваюць шэсць аўтакрам, – па­ведаміла дырэктар Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства Таццяна Каляга. – Нягледзячы на моцныя снегапады, усе яны адправіліся па сваіх маршрутах. У пятніцу работнікам аўтакрам, якія працавалі ў населеных пун­ктах Валкалацкага і Параф’я­наўскага сельсаветаў, рухацца па маршрутах дапамагала спецтэх­ніка. Кааператары стараліся, каб усе вяскоўцы былі забяспечаны неабходнымі таварамі.

Для таго каб хутчэй справіцца з наступствамі моцнага снегападу, было прынята рашэнне правесці пазачарговы суботнік па расчы­стцы і ўборцы снегу. У панядзе­лак да яго далучыліся шматлікія арганізацыі горада, а таксама прыватныя прадпрыемствы і ін­дывідуальныя прадпрымальнікі. Работа кіпела, у асноўным, на цэн­тральных вуліцах райцэнтра.

– На расчыстку снегу выйшлі таксама жыхары шматкватэрных дамоў, – звяртае ўвагу намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камуналь­най гаспадаркі райвыканкама Таццяна Клігус. – Энтузіястаў, на жаль, аказалася не так шмат, бо многія лічаць, што гэта справа выключна камунальнікаў. Аднак і ў іх сілы не бясконцыя. Таму звяр­таюся да жыльцоў шматмпавяр­ховікаў: не заставайцеся ў баку, вазьміце лапаты і па магчымасці дапамажыце пачысціць снег у сваіх дварах.

Дарэчы, прыклад для перай­мання ўжо паказалі многія неа­быякавыя дакшычане. Напры­клад жыхары вуліц Маякоўскага і Піянерскай Генадзій Пацэвіч, Та­мара Альшэўская і Алег Кратовіч у нядзелю расчысцілі ходнікі не толькі каля сваіх дамоў. Папраца­валі значна шырэй і заклікаюць астатніх не ленавацца, а актыў­ней далучацца да агульнай спра­вы.

Снегу, канешне, чакалі многія, але, напэўна, не ў такой колькасці. Гэты цыклон запомніцца надоўга. Чым асабліва? Сапраўднай снеж­най за апошнія некалькі гадоў зі­мой і тым, як талакой вызвалялі­ся са снежнага палону.

photo_2026-01-09_09-21-55 (3) photo_2026-01-09_12-29-05 photo_2026-01-09_13-50-21 photo_2026-01-10_14-16-34 photo_2026-01-12_07-56-04 (4) photo_2026-01-12_11-10-29 photo_2026-01-12_11-10-31

 У ТЭМУ

Да ліквідацыі наступстваў снежнай стыхіі далучылі­ся таксама праваахоўнікі. Разам з выхаванцамі ва­енна-патрыятычнага клуба “Рэзерв” яны дапамаглі расчысціць ад снегу тэрыторыю каля дома ветэрану аддзела ўнутраных спраў Войцеху Бальчэўскаму.

– Войцех Іосіфавіч у гэтыя дні знаходзіцца на лячэн­ні ў бальніцы, – расказаў намеснік начальніка РАУС падпалкоўнікі міліцыі Дзмітрый Купрэвіч. – Дома адна засталася яго жонка. Ніна Браніславаўна падзякава­ла за аказаную ёй дапамогу і перадала выхаванцам гасцінцы, у тым ліку яблыкі са свайго саду.

Акрамя гэтага, міліцыянеры дапамаглі прыбра­ць снег з праезду да дома шматдзетнай сям’і, якая жыве ў аграгарадку Барсукі і выхоўвае пецярых дзя­цей.

 Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *