Назар Алиев из Докшиц разработал интерактивный проект «Умный город»

IMG_2644

Дзевяцікласнік СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Назар Аліеў, навучэнец Інжы­нерна-тэхнічнага цэнтра, створанага на базе школы, распрацаваў інтэрактыўны праект “Разумны горад” і прадставіў яго спачатку ў Нацыянальным дзіцячым тэх­напарку, а пасля на занальным адборачным туры Рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. Раскажам пра гэтыя ініцыятывы.

Работа адзначана журы

Але адразу – пра конкурсы, дзе прэзен­таваў свае напрацоўкі даследчык.

На заключным этапе Рэспубліканска­га конкурсу навукова-тэхнічных праек­таў навучэнцаў інжынерна-тэхнічных цэнтраў устаноў агульнай сярэдняй аду­кацыі «ПраТэхна», які праходзіў у снежні ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, работа нашага ўдзельніка ў адной з пяці намінацый заняла чацвёртае месца. На­зара трохі засмуціў “драўляны медаль”, але насамрэч гэта выдатны вынік, бо ў фінале сабраліся аўтары аж 105 лепшых праектаў, якія прайшлі строгі адбор з со­цень заявак. Дырэктар тэхнапарка Сяр­гей Сачко, звяртаючыся да ўдзельнікаў, у прыватнасці, адзначыў: “Я ганаруся тым, што вы, дарагія рабяты, і вашы настаўнікі прысвячаеце сябе навуковаму пошуку і праектнай дзейнасці. Вы выбралі не проста цікавы напрамак – вы выбралі бу­дучыню нашай краіны. І я ўпэўнены, што хутка мы будзем ганарыцца вашымі да­сягненнямі”.

А па выніках занальнага адборачнага туру, які праходзіў у Шаркаўшчыне, ра­бота Назара Аліева была накіравана на абласны этап праекта “100 ідэй для Бела­русі”.

Праекты для Докшыц

– Лічбавае развіццё Беларусі праду­гледжвае высокую якасць жыцця на­сельніцтва рэгіёнаў за кошт укаранення тэхналогій «разумных гарадоў», – паве­дамляе настаўнік інфарматыкі СШ № 1 г. Докшыцы Анатоль Стадольнік, кіраўнік раённага Інжынерна-тэхнічнага цэнтра і праекта свайго вучня Назара Аліева. – У краіне рэалізуецца праект будучыні «Раз­умныя гарады Беларусі», які мае на мэце распрацоўку інавацыйных рашэнняў для кіравання гарадской інфраструктурай. Праект Назара на мове праграмавання Arduino адаптаваны пад інфраструкту­ру Докшыц і ўяўляе сабой комплексную сістэму, якая аўтаматызуе і аптымізуе га­радскія працэсы, выкарыстоўваючы дат­чыкі, кантролеры і выканаўчыя ўстройст­вы.

Дзевяцікласнік распавёў, што праект складаецца з пяці асобных частак.

“Датчык пранікнення” – гэта пра стварэнне сістэмы для аховы розных аб’ектаў. Калі датчык выяўляе зламысніка ў межах вызначанай зоны доступу, зага­раецца чырвоны святлодыёд, і сервапры­вад пачынае рухацца. Назар прапаноўвае рэалізаваць праект у сваёй школе ці на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада.

“Бескантактны электронны пропуск” – стварэнне прапускной сістэмы або дама­фона. Калі модуль распазнае запісаныя на карце правы доступу, загараецца зялёны святлодыёд, гучыць сігнал. Рэалізацыя праекта магчыма ў школе, аддзяленні Дэ­партамента аховы, арганізацыях раёна, жылых дамах.

“Святлафор для машын і пешаходаў”: абсталяванне скрыжавання вуліц Ленін­скай і Школьнай каля “Беларусбанка” святлафорамі, якія будуць арганізоўваць рух аўтатранспарту і пешаходаў.

“Прасунуты святлафор”: абсталяванне пераходу каля Свята-Пакроўскай царквы ў г. Докшыцы трохсекцыйным святлафо­рам для машын і двухсекцыйным святла­форам для пешаходаў з гукавым сігналам і кнопкай. Кнопка ўключэння зялёнага сі­гналу для пешаходаў дазволіць пажылым (прыхаджанам царквы) і людзям з абме­жаванымі магчымасцямі бяспечна пе­раходзіць дарогу па-за скрыжаваннем. Работу можна арганізаваць толькі ў дні царкоўных службаў.

«Датчык узроўню вады»: выкарыстан­не ўстройства з датчыкам вады дазволіць службе таварыства ратавання на водах своечасова прыйсці на дапамогу плаваль­ным сродкам на Докшыцкім возеры.

Вынікі і перспектывы

– Праект паказаў, што тэхналогіі раз­умнага горада можна рэалізаваць на­ват на школьным узроўні з дапамогай Arduino і простых датчыкаў, – рэзюмуе Анатоль Стадольнік. – Вельмі хочацца ўвасобіць ідэі майго вучня ў жыццё. Усе яны маюць сацыяльную накіраванасць і тычацца насельніцтва раёна ў цэлым. Затраты на праекты невысокія, таму бу­дзем рады любой дапамозе для развіцця інфраструктуры нашага горада. Адзначу і высокую адукацыйную каштоўнасць ра­боты над такімі праектамі: дзеці знаёмяц­ца з асновамі электронікі, праграмавання і 3D-мадэлявання, развіваюць інжынер­нае мысленне, вучацца працаваць у ка­мандзе і бачыць сувязь паміж тэорыяй і практыкай.

А сам Назар на гэтым спыняцца не ду­мае.

– Дадзеныя праекты можна ўдаска­нальваць, – кажа хлопец. – Напрыклад, дадаць галасавое кіраванне, інтэграва­ць з інтэрнэт-сэрвісамі, выкарыстоўваць больш складаныя датчыкі. Акрамя гэта­га, у нашых планах з настаўнікам новыя праекты: “Метэастанцыя”, “Датчык газаў”, “Вызначэнне адлегласці з дапамогай уль­трагукавога датчыка”. Лічбавая прастора захапляе.

Ніна КРУКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *