Докшицкий ФСК «Урожай» предлагает напрокат лыжи и коньки

photo_2026-01-07_17-43-48

Аматары актыўнага адпачынку сцвярджаюць, што зіма – не час для суму, асабліва сёлета, калі яна кожны дзень радуе сняжком.

Тое, што зімовыя віды спорту запатрабаваныя ў дакшычан, сведчыць ажыятаж у сацыяльных сетках наконт пракату лыж і канькоў. Гэты спартыўны інвентар можна набыць у ФСК “Ураджай” па адрасе: г. Докшыцы, вул. Школьная, 5/1 (будынак басейна).

Камплект лыж з чаравікамі ў фізкультурна-спартыўным клубе на гадзіну для дарослых каштуе 3 рублі, на дзень – 6 рублёў, для дзяцей – удвая менш. За гадзіну пракату канькоў трэба будзе заплаціць 2 рублі 50 капеек дарослым (пяць рублёў за дзень) і паўтара рубля (тры рублі за дзень) – дзецям. Ёсць у пракаце палкі для скандынаўскай хадзьбы (гадзіна/дзень – 50 капеек/ 1 рубель 50 капеек). Дарэчы, пункт пракату працуе і ў выхадныя дні.

На мінулым тыдні на гарадскім стадыёне ФСК “Ураджай” з дапамогай РАНС падрыхтавалі каток.

Лыжная траса, як звычайна, пракладзена ва ўрочышчы “Чыстаполле”.

Горка для цюбінга абуладкавана на “Сцежцы здароўя” (аўтадром). На іншых горках ва ўрочышчы “Чыстаполле” катанне ЗАБАРОНЕНА, бо гэта НЕБЯСПЕЧНА!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумарах: 5-03-90, 5-07-18. Для атрымання рэчаў у пракаце не забудзьцеся ўзяць з сабой дакумент, які сведчыць асобу.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *