Итоги новогодних конкурсов подвели в Докшицах
Лепшае святочнае афармленне будынкаў і жылых дамоў
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый вытворчай сферы” пераможцамі сталі калектывы філіяла “Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз” і ААТ “Бягомльскае”.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне сярод устаноў сацыяльнай сферы” другі год запар перамаглі калектывы Парплішчанскага дзіцячага сада і Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне шматкватэрных дамоў” лепшымі прызнаны дамы №№ 11, 16 на вул. Школьнай у райцэнтры.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне індывідуальных жылых дамоў” пераможцамі сталі Валянціна і Алег Янковічы з Гарадзішча, Дзмітрый і Алена Маслоўскія з Сітцаў і Таццяна Кізіна з аг. Бярозкі.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне сярод рэлігійных абшчын” у пераможцах прыход храма Святога Велікамучаніка і лекара Панцеляймона аг. Параф’янава, а таксама прыход храма Праабражэння Гасподняга аг. Порплішча.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне пад’ездаў, балконаў шматкватэрных жылых дамоў” пераможцамі сталі жыхары пад’езда дома № 8 на вуліцы Школьнай у г. Докшыцы.
Падчас балю дыпломамі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, а таксама сертыфікатамі адзначаны толькі пераможцы.
Выстава-конкурс на лепшую навагоднюю паштоўку “Навагодні крэатыў”
У намінацыі “Класічная навагодняя паштоўка”:
1 месца – дзіцячы сад № 1 г. Докшыцы, Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзіцячы сад № 4 г. Докшыцы;
2 месца – раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і Параф’янаўская СШ імя А.І. Чэрныша;
3 месца – рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” і раённы Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
У намінацыі “Самая экалагічная паштоўка:
1 месца – ТЦСАН;
2 месца – раённы Цэнтр дзяцей і моладзі;
3 месца – СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч.
Конкурс на лепшае святочнае афармленне аўтатранспарту “Навагодні аўтарэстайлінг”
1 месца – раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі;
2 месца – ТЦСАН;
3 месца – раённы вузел электрасувязі УП “Віцебскаблтэлекам” і РАН





