Как уберечься от травм в гололед и какую обувь носить, рассказали в Докшицком районном центре гигиены и эпидемиологии
У апошнія гады статыстыка дэманструе ўстойлівую тэндэнцыю да павелічэння зваротаў у бальніцу па прычыне траўм.
– Адзіным выключэннем сталі кавідныя часы, калі людзі менш выходзілі з дамоў, працавалі аддалена, што прывяло да кароткачасоваму спаду, – адзначае інструктар-валеолаг РЦГіЭ Алеся Шыталь. – Зараз зноў фіксуецца рост, і характар траўм мяняецца ў залежнасці ад сезона. Летам пераважаюць бытавыя пашкоджанні. Зімой на першы план выходзяць падзенні на лёдзе. Найбольш уразлівымі аказваюцца галёнкаступнёвыя суставы, калені, прамянёзапясцевыя суставы і верхнія канечнасці. Радзей пакутуюць пазваночнік і галава, але наступствы такіх траўм бываюць асабліва цяжкімі. Працягласць непрацаздольнасці вар’іруецца: ад некалькіх дзён пры лёгкіх пашкоджаннях да паўгода пры сур’ёзных пераломах.
Рост траўматызму асабліва тычыцца найбольш актыўнай і працаздольнай часткі насельніцтва – людзей ад 29 да 49 гадоў. Мужчыны атрымліваюць траўмы часцей, але самыя цяжкія наступствы назіраюцца ў пажылых. Для іх падзенне на галалёдзе можа закончыцца пераломам тазасцегнавага сустава або пашкоджаннем паяснічнага аддзела пазваночніка.
Каб знізіць рызыку, важна ўлічваць прагноз надвор’я і пазбягаць выхаду на вуліцу ў дні моцнага галалёду. Не менш важны абутак. Ён павінен быць устойлівым, свабодным, з шырокай падэшвай і выяўленым пратэктарам. Зараз у продажы даступныя супрацьгалалёдныя ўстройствы гумкі — з металічнымі шыпамі, якія лёгка фиксуюцца на абутку і значна павышаюць бяспеку. Ісці пажадана па паверхнях, апрацаваных пясчана-салянымі сумесямі.
Аднак нават пры ўсіх мерах засцярогі падзенні здараюцца. Падзенне на бок менш небяспечнае, чым на сустаў ці пазваночнік. Калі чалавек падае назад, лепш павярнуцца паўбокам, каб нагрузка прыйшлася на мяккія часткі цела. Самае небяспечнае – падзенне тварам або патыліцай.
Калі так здарылася, што вы ўпалі, лепш выклікаць хуткую дапамогу або звярнуцца ў медустанову.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

