Работает в любую погоду тракторист РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник» Виталий Батуро

photo_2026-01-30_с

Віталій Батура працуе трактарыстам у Бягомльскім участку РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” усяго тры гады. Асвоіўся хутка і, як кажуць, прыкіпеў да сваёй справы ўсёй душой. І гэта нават нягледзячы на тое, што ў перыяд моцных снегападаў, выкліканых цыклонам, збірацца на работу трэба было і ў дзве, і ў тры гадзіны ночы, а працаваць па 12 – 14 гадзін.

– Начальнік участка можа патэлефанаваць у любы час, таму трэба заўсёды быць напагатове, – гаворыць Віталій Іванавіч. – Працуем у любое надвор’е. Зімой чапляю да МТЗ-82 лапату і расчышчаю не толькі вуліцы гарадскога пасёлка, а і ўсе населеныя пункты сельсавета. Вясной лапату замяняе мятла, летам – каса. Так што работа ў мяне шматпрофільная: магу і чысціць, і месці, і касіць.

Віталій Батура, перш чым пайсці ў камунальнікі, змяніў шмат прафесій. Пачынаў сантэхнікам у Бягомльскай сярэдняй школе, потым працаваў у былых саўгасах “Бягомльскі” і “Іскра”.

– У Прудніках пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, – распавядае пра асабістае Віталій Іванавіч. – Па прэзідэнцкай праграме атрымалі домік у Маргавіцы. Зараз там і жывём.

Выхавалі шасцёра дзяцей – Івана, Надзею, Вераніку, Уладзіслава, Ігара і Арцёма, якія пачалі будаваць самастойнае жыццё. Маю шасцёра ўнукаў. Вось ён, мой скарб.

Р.S. Так супала, што сёння, 31 студзеня, Віталію Батуру спаўняецца 50 гадоў. Карыстаючыся выпадкам, віншуем яго з юбілеем і жадаем усяго найлепшага – у прафесійным плане і ў асабістым жыцці.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *