Традиционные православные встречи состоялись в Бегомльской горпоселковой библиотеке

ФОЛЬК с

Традыцыйныя праваслаўныя сустрэчы адбыліся ў Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы. У гэтым годзе мерапрыемства аб’яднала чытачоў культустановы, а таксама ўдзельнікаў клубных фарміраванняў Прудніцкага СДК, юных артыстаў з фальклорнага калектыву “Сакавічкі” Бягомльскай ДШМ і выхаванцаў нядзельнай школы прыходу храма Усіх Святых.

– Кожны год падчас калядных свят збіраемся дружнай рознаўзроставай кампаніяй, – гаворыць загадчык гарпасялковай бібліятэкі Вольга Батура. – Старэйшае пакаленне ўспамінае старадаўнія беларускія традыцыі, дзеці вучаць калядныя вершы. У мінулым годзе аб’ядналіся з прудніцкімі культработнікамі і праваслаўныя сустрэчы арганізавалі ў іх. А сёлета яны прыехалі да нас. Усяго сабралася каля паўсотні чалавек! Прудніцкі СДК падрыхтаваў канцэртную праграму. Фальклорны калектыў “Сакавічкі” паказаў абрад калядавання. Дзеці і дарослыя знаёміліся з традыцыямі Святак, разам спявалі калядныя песні, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны. Не абышлося і без салодкіх пачастункаў. Мерапрыемства яшчэ раз нагадала пра важнасць захавання духоўнай спадчыны, народных традыцый і пераемнасці пакаленняў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *