Семь преступлений, связанных с наркотиками, зарегистрировано в Докшицком районе

zaderjali-s-narkotikami-2-1

Сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў у раёне застаецца кантралюемай і дастаткова стабільнай. У мінулым годзе (у параўнанні з 2024 годам) назіраўся нязначны рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў у гэтай сферы. Факты дастаўлення асоб ва ўстановы аховы здароўя ў сувязі з атручваннем наркотыкамі адсутнічалі.

– На сённяшні дзень на ўліку ў цэнтральнай раённай бальніцы знаходзіцца пяць нарказалежных грамадзян, – паведаміў намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік міліцыі Іван Кавалёнак. – Акрамя гэтага, зарэгістраваны чатыры злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, тры – са збытам наркатычных сродкаў. Як і раней, найбольшай папулярнасцю карыстаюцца псіхатропныя рэчывы, у прыватнасці, “альфа РVР”, “мефедрон” і “4-СМС”.

З мэтай недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання з 1 чэрвеня па 15 верасня 2025 года ў раёне праведзены мерапрыемствы, прадугледжаныя спецыяльнай праграмай “Мак”. Падчас яе на тэрыторыі Валкалацкага сельсавета супрацоўнікі міліцыі выявілі каля 500 кілаграмаў макавых раслін на плошчы 1,2 гектара.

У тэму

Наркаманія ў падлеткавым узросце – адна з глабальных медыка-сацыяльных праблем сучаснасці, якая закранае многія сем’і. Як і любую хваробу, залежнасць лепш распазнаць як мага раней, каб лячэнне дало неабходны эфект. Але менавіта з гэтым часта ўзнікаюць праблемы: бацькі да апошняга хочуць верыць, што трывожныя званочкі ў паводзінах дзіцяці – усяго толькі наступствы цяжкага ўзросту, недасыпання і гарманальных усплёскаў.

Псіхолаг ТЦСАН Наталля Янковіч нагадвае пра галоўныя прыкметы нарказалежнасці ў падлетка, якія павінны насцярожыць бацькоў:

– Падлетак перастае прытрымлівацца правільнага рэжыму дня: засынае пасля апаўночы і ўсё даўжэй залежваецца ў ложку раніцай. У яго з’яўляецца санлівасць альбо, наадварот, бяссонніца. У дзіцяці падае інтарэс да вучобы, што адлюстроўваецца на паспяховасці. Пачынаюцца прагулы заняткаў. Пагаршаюцца памяць і ўвага. Яму цяжка засяродзіцца на чымсьці канкрэтным. Растуць фінансавыя запыты пад любой падставай. Самая дакладная прыкмета, што ў дзіцяці сур’ёзныя праблемы, – гэта калі пачынаюць прападаць грошы з бацькоўскіх кашалькоў альбо каштоўныя рэчы з кватэры. Неабходна насцярожыцца, калі ў падлетка без прычыны мяняецца настрой, з’яўляецца балючая рэакцыя на крытыку.

Падрыхтавала Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *