Треть онкологических заболеваний можно предупредить, выполняя простые рекомендации
Пры правільнай прафілактыцы можна прадухіліць шматлікія хваробы, зэканоміўшы пры гэтым час і сродкі, і нават выратаваць сабе жыццё.
У апошнія гады ва ўсім свеце адзначаецца тэндэнцыя росту анкалагічных захворванняў. Спосабы іх прафілактыкі агульнадаступныя.
Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, развіццё каля трэці анкалагічных захворванняў можна прадухіліць, выконваючы простыя рэкамендацыі:
— не курыць (гэта знізіць рызыку развіцця захворванняў лёгкіх, горла, гартані, вуснаў);
— абмежаваць ужыванне алкаголю (прафілактыка раку печані, падстраўнікавай залозы, страўніка);
— рацыянальна харчавацца – ужыванне разнастайнай і здаровай ежы на аснове раслінных прадуктаў з нізкім утрыманнем тлушчаў (у 30 % – 40 % выпадкаў рак страўніка, кішэчніка, прамой кішкі развіваецца пры нерацыянальным харчаванні). Ужывайце дастатковую колькасць агародніны, садавіны, ягад, бабовых, прадуктаў з суцэльнага зерня. Выключыце з рацыёну вэнджанасці, смажаную і вострую ежу;
— бароцца з залішняй вагой (гэта прафілактыка раку малочнай залозы, тоўстага кішэчніка, страўніка, нырак, эндаметрыі);
— весці актыўны лад жыцця (займацца фізічнай культурай і спортам, хаця б хадзьбой па 30 хвілін у дзень – 5 разоў на тыдзень);
— абмежаваць уздзеянне прамых сонечных прамянёў (прафілактыка раку скуры і меланом);
— карміць дзіця грудзьмі да года (зніжаецца рызыка развіцця раку малочнай залозы);
— своечасова вакцынавацца (супраць віруса папіломы чалавека – прафілактыка захворванняў скуры).
Клапаціцеся пра сваё здароўе – праводзьце штомесяц самаабследаванне скуры, малочных залоз, лімфатычных вузлоў, палавых органаў, своечасова праходзьце медыцынскія прафілактычныя і дыспансерныя агляды. Медработнікі прызначаць неабходныя абследаванні згодна з узростам і дадуць неабходныя рэкамендацыі.
Галіна АЎЛАСЕВІЧ,
урач-анколаг ЦРБ.

