«Моя Беларусь». Сотрудники Бегомльского лесхоза поделились впечатлениями от выставки

620843800_1808168625с

Другі год запар экспазіцыя выставы “Мая Беларусь” становіцца месцам прыцягнення для ўсіх, хто цікавіцца дасягненнямі суверэннай краіны, ключавымі пазіцыямі ў навуцы, эканоміцы, культуры. Шмат увагі нададзена багатай гісторыі і традыцыям беларусаў. Выставу наведваюць як сем’ямі, так і цэлымі калектывамі.

Днямі ў сталічным міжнародным выставачным цэнтры “BELEXPO” пабывалі супрацоўнікі “Бягомльскага лясгаса” (на здымку).

– Мы нібыта не толькі здзейснілі падарожжа па Беларусі, але і апынуліся на шматлікіх вытворчых аб’ектах у сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, медыцыны, адукацыі, – дзеліцца з “РВ” уражаннямі ад наведвання выставы намеснік кіраўніка лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандра Вальковіч. – Асаблівы гонар мы адчулі падчас агляду навінак лясной гаспадаркі. У прыватнасці, былі прадэманстраваны апошнія распрацоўкі ў сферы палявання і турызму. Гэта сістэмы маніторынгу жывёлы, сродкі радыёнавігацыі і ўліку асобін, праграмнае забеспячэнне для галіны ў цэлым.

photo_2026-02-02_12-56-28 (2)

Што тычыцца таго, чым сёлетняя выстава “Мая Беларусь” адрозніваецца ад мінулагодняй, то асаблівасці наступныя. Змяніліся дызайн і канфігурацыя экспазіцыйнай прасторы. Зараз яна ўключае тры часткі: зона культурных праектаў, галіновыя экспазіцыі, а яшчэ фотазоны і інсталяцыі.

Асноўная экспазіцыя складаецца з васьмі тэматычных блокаў, якія адлюстроўваюць акцэнты ў развіцці нашай краіны на пяцігодку з упорам на перадавыя рашэнні ў ключавых галінах эканомікі. Усё гэта з прымяненнем тэхналогій дапоўненай рэальнасці, віртуальнымі актыўнасцямі і інтэрактыўнымі стэндамі.

Экспазіцыі размяшчаюцца ў дзвюх залах. У адной з іх добраўпарадкаваны лакацыі, прысвечаныя прамысловасці, навуцы, медыцыне, спорту, сельскай гаспадарцы, сілавому блоку. У другой шырока прадстаўлены рэгіёны Беларусі. Напрыклад Віцебская вобласць (Полацк) прапануе паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара. Брэсцкая вобласць знаёміць з робататэхнікай – робаты-афіцыянты, антрапаморфныя робаты. Можна таксама пасядзець у кабіне БелАЗа, убачыць гранітны кар’ер Мікашэвічы як цэнтр прамысловага турызму. Гомельская вобласць паказвае ручнікі і ткацтва, стаянку Юравічы, праграму палаца Румянцавых і Паскевічаў. Мінская вобласць прадстаўляе турыстычныя зоны, сімвал Мінска, чаканку манет і інш.

Нагадаем, што выстава “Мая Беларусь” будзе працаваць да 23 лютага з аўторка па пятніцу з 12 да 20 гадзін, а ў суботу, нядзелю і святочныя дні – з 11 да 21 гадзіны.

photo_2026-02-02_12-56-28

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота з архіва “Бягомльскага лясгаса”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *