В Докшицах разыграли переходящий Кубок по волейболу, посвященный памяти Александра Черепочевича

IMG_0471

У суботу ў спартыўнай зале СШ № 2 г. Докшыцы адбыліся спаборніцтвы за пераходзячы кубак па валейболе, прысвечаны памяці Аляксандра Чарапачэвіча.

– Аляксандр Тадэвушавіч шмат гадоў быў інструктарам па спорце ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, – падзялілася ўспамінамі інструктар ФСК “Ураджай” Ірына Марковіч. – Прайшло ўжо амаль тры гады, але слова “быў” неяк не звязваецца з гэтым чалавекам. Ён пражыў годнае жыццё і пакінуў пра сябе многа добрых успамінаў. Ён быў верным сябрам для равеснікаў і “бацькам” для моладзі. У сваім калектыве ў яго атрымлівалася разгледзець таленты, прыцягнуць іх у каманду, навучыць таму, што ўмеў сам. Напэўна, не было такіх раённых спаборніцтваў, у якіх каманда камунгаса не ўзыходзіла на п’едэстал. Аляксандр, як кажуць, сам быў “укушаны” спортам. Яго спартыўны характар, уменні “трымаць удар” і ніколі не здавацца захаплялі. Памяць пра гэтага выдатнага спартсмена-аматара жыве ў нашых сэрцах і дзякуючы штогадовым спаборніцтвам па валейболе – любімым відзе спорту Аляксандра Чарапачэвіча.

IMG_0352

Дарэчы, летась якраз каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і стала пераможцай турніру і ўладальніцай кубка. У гэтым годзе ў напружанай гульні са зборнай Крулеўшчынскага сельсавета камунгасаўцы ўсё ж саступілі сапернікам і заваявалі серабро. Бронзавымі прызёрамі сталі гульцы каманды “ІП Асаёнак”, якія выйгралі ў зборнай Бягомльскага сельсавета.

IMG_0355 IMG_0397

IMG_0404 IMG_0490 IMG_0519 IMG_0500

IMG_0541 IMG_0546 с

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *