Команда Докшицкого района стала чемпионом областных соревнований по лыжным гонкам «Золотой колос»

photo_2026-03-14_16-09-02 (2)

 

Каманда Докшыцкага раёна стала залатым чэмпіёнам абласных спаборніцтваў па лыжных гонках у межах спартакіяды сельскіх жыхароў “Залаты колас”. Мерапрыемства адбылося ў мінулыя выхадныя ў горадзе Наваполацку.

Поспех дакшычанам усміхнуўся ў эстафеце сярод жанчын, у якой першае месца заваявалі Ганна Глазко, Таццяна Ярашэвіч і Алена Жданько.

У асабістым забегу ў сваіх узроставых катэгорыях на вышэйшую прыступку п’едэстала ўзнялася Ганна Глазко, сярэбраным прызёрам стаў Юрый Глазко, трэцяе месца ў Галіны Каляга.

Таксама ў саставе зборнай выступілі Аляксандр Іваньковіч і Кацярына Сланеўская.

Перамога ў спаборніцтвах дае магчымасць докшыцкім лыжнікам выступіць у саставе каманды Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх гонках, якія адбудуцца ў бліжэйчы час у Раўбічах. Пажадаем ім удачы!

photo_2026-03-14_16-09-02 (3)photo_2026-03-14_16-09-03

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота прадастаўлена
ФСК “Ураджай”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *