Школьнікі вясну гукалі ў этнаграфічнай сядзібе «Вецяра»

IMG_5633 с

Фальклорная гульнявая праграма “Гуканне вясны” адбылася ў этнаграфічнай сядзібе “Вецяра”. Удзельнікамі абраду сталі вучні школьнага лагера “Непаседы” з Парплішчанскай СШ.

– “Гуканне вясны” – гэта адно з галоўных вясновых свят у народным календары беларусаў, – гаворыць метадыст Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Вольга Яроменка. – Каб паскорыць прыход вясенняга цяпла, старажытныя славяне ладзілі свята, падчас якога зазывалі вясну песнямі-“вяснянкамі”, а таксама выраблялі фігуркі птушак з паперы, нітак, стужак або цеста і ўпрыгожвалі імі дрэвы. Такія фігуркі вешалі як мага вышэй для таго, каб іх заўважылі сапраўдныя птушкі, якія, паводле вераванняў продкаў, неслі на сваіх крылах вясну. Таму менавіта крылатыя – галоўныя героі фальклорнага абраду.

Вось і на ўваходзе ў этнаграфічную сядзібу першае пытанне дзецям ад вядучых было наконт вядомых малечы вясновых песень. З дапамогай настаўнікаў хлопчыкі і дзяўчынкі дружна заспявалі: “Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!” Гэтыя ж радкі паўтараліся і падчас старадаўніх гульняў, якіх шмат было ў праграме. “Залатыя вароты”, “Дудар, дудар, дударышча” і многія іншыя прыйшліся даспадобы школьнікам. Асабліва многа ахвотнікаў спрабавалі на хуткасць закруціцца ў даўжэзны ручнік. Разгадаўшы загадкі, павадзіўшы карагоды і пакалыхаўшыся на арэлях, госці сядзібы пайшлі ў хату, дзе іх чакаў майстар-клас ад майстроў раённага Дома рамёстваў па вырабе папяровай птушкі.

Прыемным сюрпрызам для дзятвы сталі духмяныя булачкі ў выглядзе птушак. А да пачастункаў яшчэ адна тутэйшая цікавінка – гарбата з карысных траў, вырашчаных на тэрыторыі этнасядзібы.

У правядзенні абраду таксама былі задзейнічаны работнікі Крыпульскага і Барсукоўскага СДК і аўтаклуба, якія падарылі дзецям сапраўднае свята.

IMG_5626

IMG_5638 IMG_5700 IMG_5697 IMG_5691 IMG_5682 IMG_5666 IMG_5653 IMG_5649 IMG_5644

IMG_5705 IMG_5740 IMG_5728 IMG_5726 IMG_5720 IMG_5710

IMG_5756 IMG_5761

IMG_5770

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *