30-летний юбилей празднует народная эстрадная студия «Калейдоскоп» Докшицкого ГЦК

Верныя песеннаму мастацтву.

Верныя песеннаму мастацтву.

Трыццацігадовы юбілей сёлета святкуе народная эстрадная студыя “Калейдаскоп” Докшыцкага ГЦК. З нагоды свята ў ККЗ “Іскра” адбыўся вялікі канцэрт з удзелам як салістаў студыі, так і шматлікіх гасцей. Смотреть ВИДЕО

Ганаровымі гасцямі праграмы сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Каляга.

– За 30 гадоў эстрадная студыя выхавала вялікую колькасць зорных артыстаў і набыла вельмі многа прыхільнікаў свайго таленту, – гаварыла Валянціна Рандарэвіч у прывітальным слове. – Прыемна бачыць сярод салістаў калектыву не толькі прафесіянальных вакалістаў, а і тых, для каго песня з’яўляецца захапленнем. Шчырай і бязмежнай любоўю да музыкі вы шчодра дзеліцеся з гледачамі. Усе разам, як рознакаляровыя шкельцы, вы складаеце непаўторны калейдаскоп песеннага жыцця культурнай галіны раёна.

Заслужаныя ўзнагароды ўручыла Валянціна Рандарэвіч

Заслужаныя ўзнагароды ўручыла Валянціна Рандарэвіч

Валянціна Юр’еўна ўручыла некалькі ўзнагарод. За плённую працу, прафесіянальнае майстэрства, папулярызацыю песеннай творчасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны кіраўнік народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Андрэй Чабан. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена настаўніку эстраднага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Андрэю Воранаву. Падзяку старшыні раённага Савета дэпутатаў атрымала рэжысёр сектара па асноўнай дзейнасці докшыцкага ГЦК Вятлана Гарбачова.

За тры дзесяцігоддзі калектыў, заснавальнікам і першым кіраўніком якога была Людміла Кудзерка, узгадаваў вялікую колькасць таленавітых артыстаў, многія з якіх маюць высокія ўзнагароды разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Сярод іх лаўрэат першай прэміі V рэспубліканскага фестывалю патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў” Алеся Палякова, лаўрэат трэцяй прэміі рэспубліканскага фестывалю патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў” Дзмітрый Усок, лаўрэат першай прэміі абласнога конкурсу папулярнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў” Андрэй Чыкун, лаўрэат другой прэміі адкрытага конкурсу вакальнай творчасці “Залатая ліра” Андрэй Воранаў, дыпламант другой ступені рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” Андрэй Чабан, дыпламант першай ступені абласнога агляду-конкурсу клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў “Не старэюць душой ветэраны” Валянцін Салаўёў, дыпламант першай ступені VІ рэспубліканскага конкурсу мастацтваў “Рытмы планеты” Вятлана Гарбачова.

Маргарыта Процкая.

Маргарыта Процкая.

У 2000 годзе плённая праца вакальнай студыі была адзначана высокім званнем “народная”. Яе кіраўніком некаторы час была Вольга Сушко. З 2011 года “Калейдаскоп” развіваецца пад кіраўніцтвам Андрэя Чабана. Калектыў мае высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і вядомы далёка за межамі Докшыччыны. Сярод самых актыўных яго ўдзельнікаў, хто быў адзначаны падчас юбілейнага вечара Ганаровай граматай аддзела культуры райвыканкама, прыёмшчык заказаў Докшыцкага РГЗ Аляксандр Яцына, вядучы эканаміст РУП ЖКХ “Докшыцы-камунальнік” Вольга Маслоўская, юрысконсульт ААТ “Таргуны” Святлана Аўрыйцэвіч, інжынер па якасці філіяла “ДРБУ № 180” Ірына Грахоўская. Словы падзякі і ўзнагарода за творчае супрацоўніцтва былі адрасаваны таленавітаму харэографу, педагогу дадатковай адукацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Алене Насеннік. За асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю песеннага мастацтва была адзначана Людміла Кудзерка.

Народная эстрадная студыя “Калейдаскоп” таксама ўзнагароджана Падзякай абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і Граматай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Дуэт Алесі Паляковай і Дзмітрыя Уска.

Дуэт Алесі Паляковай і Дзмітрыя Уска.

IMG_7315

IMG_7337

А які ж дзень нараджэння без сюрпрызаў і падарункаў?! Іх дарылі творчыя сябры юбіляра. Шчырымі апладысментамі віталі гледачы кіраўніка народнага вакальнага калектыву “Велея казачья” Андрэя Дударчыка, квартэт народнай эстраднай студыі “Архіў” з г. Глыбокае, рэжысёра Пастаўскага цэнтра культуры, фіналіста чацвёртага сезона праекта “Зорны шлях” Аляксандра Апанасевіча. Прыемнай нечаканасцю стаў выхад на сцэну салістаў “Калейдаскопа”, якія стаялі ля вытокаў стварэння студыі, – Алесі Паляковай, Дзмітрыя Уска і Маргарыты Процкай. Таксама парадавалі выступленнем узорны харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, вакальны ансамбль “Кружева”, вакальная група “Карат”, Алег Каляга, Сяргей Гамановіч, Канстанцін Насеннік, Вольга Маслоўская, Аляксандр Яцына, Святлана Аўрыйцэвіч, Ірына Грахоўская, Вятлана Гарбачова, Андрэй Воранаў, Андрэй Чабан.

Андрэй Дударчык.

Андрэй Дударчык.

Аляксандр Апанасевіч.

Аляксандр Апанасевіч.

IMG_7135

Вольга Сушко.

 

Вольга Сушко: – Памятаю, як студыя рыхтавалася атрымаць званне “народная”. Гэта была праграма “Яшчэ раз пра каханне”, калі артысты ўпершыню, напэўна, нават у вобласці выйшлі на сцэну без слоў, а ўсё дзеянне перадавалася толькі праз музыку і песню. Увогуле, салісты калектыву – гэта ўнікальныя людзі, якія акрамя сваёй асноўнай работы, знаходзяць час і для творчасці. А гэта, паверце, не так проста. Трэба прадумаць усё: ад сцэнічнага вобраза да рэпертуару і пастаноўкі нумара. Дзякуй кожнаму за адданасць сцэне і мастацтву.

IMG_7178

Людміла Кудзерка.

Людміла Кудзерка: – Ля вытокаў стварэння студыі была жаночая вакальная група, якую сабрала, прыйшоўшы хармайстрам у Докшыцкі РДК пасля заканчэння Наваполацкага музычнага вучылішча. У ёй спявалі маладыя дзяўчаты Ірына Касцюк, Святлана Каляга, Таццяна Мальчык, Таццяна Новік, Тамара Альшэўская, Ганна Шуміліна і многія іншыя. Разам з імі выступалі не толькі на раённай сцэне, а яшчэ выязджалі на палі, фермы, у вясковыя клубы. Праводзілі конкурсы мастацкай самадзейнасці сярод школьнікаў. Запрашалі іх у наш калектыў. Тут немагчыма не прыгадаць Людмілу Лаўрыновіч, якая займалася з маладымі вакалістамі пастаноўкай галасоў. Сярод тых, каму асабіста ўдзячная за падтрымку і дапамогу, тагачасны дырэктар ГЦК Ірына Касцюк, загадчык аддзела культуры Уладзімір Пусташыла, Галіна Літвін. Не лічылася з асабістым часам харэограф Святлана Яцына. Вялікі ўклад у развіццё студыі зрабіў гукаінжынер Ігар Ткачоў. Прыемна, што некаторыя з тых салістаў, якія пачыналі разам са мной, радуюць гледачоў і цяпер.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *