В Докшицах военнообязанные, предназначенные в территориальные войска, приняли Военную присягу

IMG_6701

У Докшыцкім раёне працягваюцца планавыя зборы ваеннаабавязаных, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі. У суботу на плошчы каля гарадскога Цэнтра культуры гучалі ваенныя маршы – тут праходзіла ўрачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі.

Асабовы склад вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў віталі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Сяргей Кунахавец, благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Страха.

photo_2026-04-16_15-22-50

 

– Гэты дзень азначае пачатак адказнага этапу ў вашым жыцці, звязанага з абаронай нашай Радзімы, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства кіраўнік раёна Сяргей Абірала. – Прынёсшы прысягу, вы пацвердзілі гатоўнасць сумленна і аддана служыць Бацькаўшчыне, ахоўваць яе незалежнасць. Тэрытарыяльныя войскі адыгрываюць важную ролю ў гарантаванні стабільнасці і бяспекі. Вы не несяце штодзённую службу ў казармах, але ў любы момант, калі спатрэбіцца, абавязаны ўзяць зброю і стаць на абарону свайго дома, вуліцы, раёна. Менавіта на вас кладзецца абавязак аховы правапарадку і абароны грамадзянскага насельніцтва ў ваенны час. Упэўнены, вы з годнасцю пройдзеце гэты шлях, праявіце трываласць, дысцыпліну і згуртаванасць. Няхай выраз “Мужна абараняць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны” стане вашым жыццёвым дэвізам.

IMG_6671

– Сістэма тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на працягу многіх гадоў ажыццяўляе сваю дзейнасць, узмацняецца і развіваецца, – падкрэсліў ваенны камісар Віцебскай вобласці Сяргей Кунахавец. – Яе сутнасць заключаецца ў тым, што ваеннаабавязаныя маюць магчымасць набываць веды, навыкі і ўменні ў абароне сваёй роднай зямлі. Бо ніхто, акрамя вас, так не ведае тут кожны куток. Дзяржава робіць усё для таго, каб развівалася эканоміка, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера. Мы хочам жыць мірна, у стваральнай працы, каб нашы дзеці раслі і былі ўпэўненыя ў будучыні. Таму сёння тэрытарыяльная абарона, Узброеныя Сілы – гэта збалансаваны комплекс нацыянальнай бяспекі нашай краіны.

Сведкамі ўрачыстасці сталі жыхары і госці Докшыц. Сярод іх прызыўнікі, якія вось-вось папоўняць рады навабранцаў вясенняга прызыву, ветэраны-афганцы, выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Рэзерв”. І, канечне ж, родныя і блізкія ваеннабавязаных.

– У гэты асаблівы дзень прыйшла падтрымаць брата Алега Марчанкава, – гаворыць Наталля Кальчынская. – Сёння ён прыняў Ваенную прысягу. Мы верым, што ён справіцца з любымі выклікамі, якія могуць сустрэцца на яго шляху.

– З гонарам і хваляваннем гляджу на свайго сына Артура, які стаіць у страі салдат, – заўважае Вольга Шарох. – У такія моманты разумееш, наколькі важная абарона нашай краіны і як моцна мы павінны падтрымліваць адзін аднаго.

IMG_6677

У завяршэнне цырымоніі ваеннабавязаныя атрымалі благаславанне ад протаіерэя Леаніда Страхі, пасля чаго прайшліся па плошчы ўрачыстым маршам.

IMG_6679 IMG_6690 IMG_6756

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *