Работники Докшицкого ДРСУ-180 приступили к ямочному ремонту

IMG_0007 с

Работнікі ДРБУ-180 прыступілі да ліквідацыі галоўнай сезоннай праблемы – “крытычнай ямачнасці”, якая ўтварылася на гарадскіх вуліцах пасля зімовых перападаў тэмператур.

– Абследаванне дарог пасля зімы выявіла дэфекты: расколіны і яміны, – паведаміў майстар дарожнай службы Аляксандр Волах, які разам са сваёй брыгадай працаваў на вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры. – Нашы дарожнікі аператыўна ліквідуюць пашкоджанні метадам так званай прапіткі. Пакуль ямкавы рамонт праводзім на вуліцах Школьнай, Маякоўскага, Пушкіна, Палявога, Палявой, а таксама на плошчы імя І. С. Палявога ў Докшыцах. Працуем па дагаворы падраду з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Сітуацыя са станам дарог не крытычная, яна стандартная для гэтай пары года. Сёння-заўтра яміны і выбоіны могуць утварыцца і ў іншых месцах. Таму праблемы будзем вырашаць па меры іх узнікнення, у тым ліку на тэрыторыях некаторых сельсаветаў.

Таццяна МАЙСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *