Спонсорскую помощь получила Бегомльская специальная школа-интернат

Без имени-1

ААТ “Прамагралізінг” (генеральны дырэктар – Павел Кароткіх) выдзеліла Бягомльскай спецыяльнай школе-інтэрнату спонсарскую дапамогу ў суме каля 9,5 тысячы рублёў. За гэтыя сродкі школа набыла садовы трактар Oleo-Mac з травазборнікам і плёнку для цяпліц.

Трактар для касьбы травы значна аблегчыць працу работнікаў установы ў цёплы сезон года. Вялізную тэрыторыю школы калісьці абкошвалі ўручную цэлай брыгадай, а два гады таму матэрыяльную базу папоўніла мотакаса, падараная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоліем Сіўко і ТАА “БПРБ” (г. Віцебск), што таксама стала важкай падмогай у навядзенні парадку на зямлі і нарыхтоўцы травы для жывёл.

– Школа валодае вытворчым зямельным участкам плошчай шэсць гектараў, маюцца цяпліца, сад, свінаферма, трусятнік, загоны, – расказвае пра гаспадарку дырэктар Валерый Міхайлоўскі. – Догляд  жывёл у працэсе адкорму дазваляе выхаванцам атрымаць практычныя навыкі па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, што ў далейшым спрыяе атрыманню спецыяльнасці па дадзеным профілі. Цяплічная вытворчасць да таго ж забяспечвае дзяцей свежай агароднінай і зяленівам. Мы ўпэўнены, што спонсарская дапамога стане неацэнным укладам у развіццё нашай установы і станоўча адаб’ецца на дабрабыце дзяцей.

У дадзены час у школе-інтэрнаце вучацца 80 выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з іх 24 дзіцяці-інваліды са шматлікімі адхіленнямі ў здароўі. Асноўная задача ўстановы заключаецца ў падрыхтоўцы выхаванцаў да самастойнага жыцця, фарміраванні ў іх уменняў і навыкаў, якія дазваляюць самастойна прымаць рашэнні ва ўмовах асобаснага, сацыяльнага, грамадзянскага выбару.

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота прадастаўлена Бягомльскай школай-інтэрнатам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *