На берегу озера Медзозол прошел районный турслет на Докшиччине

IMG_5794 с

Лепшы адпачынак — на беразе Мадзазола. У гэтым упэўнены ўдзельнікі раённага турыстычнага злёту, які адбыўся ў мінулыя выхадныя ва ўрочышчы Гай каля вёскі Бірулі. Сёлета спаборніцтва было прысвечана Году беларускай жанчыны.

Нягледзячы на тое, што каманд у гэтым годзе сабралася на адну менш, чым летась, амаль усе яны былі зборнымі, прадстаўляючы па некалькі калектываў розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Побач з так званымі аксакаламі турыстычных збораў прыемна было бачыць моладзь. Некаторыя на актыўны адпачынак прыехалі сем’ямі. Напрыклад, лагер зборнай аддзела па адукацыі і РАНС быў падобны на дзіцячы: хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў тут сабралася каля дзясятка. Пакуль адказныя за быт завіхаліся, уладкоўваючы месца адпачынку каманды, спартсмены мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў спаборніцтвах па горна-пешаходнай тэхніцы, на сілавой паласе перашкод, у валейболе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

IMG_5556 IMG_5586

На ўрачыстым адкрыцці турзлёту яго ўдзельнікаў вітала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

– Кожны з вас ужо чэмпіён, бо перамог ляноту і прыехаў у гэта маляўнічае месца, каб сказаць “так” спорту і здароваму ладу жыцця, – гаварыла Аксана Эдуардаўна. – Тое, што на злёце разам з бацькамі ёсць дзеці, дае надзею, што ў традыцыі турыстычнага злёту будзе працяг.

Першы дзень завяршыўся адным з самых відовішчных конкурсаў – візітнай карткай “Прыгажосць. Здароўе. Грацыя”. У прадстаўленні каманды спрабавалі раскрыць шматгранны вобраз беларускай жанчыны. Больш ярка і ўдала гэта атрымалася ў каманды РАУС, якая была адзначана першым месцам. Другое месца ў прадстаўнікоў зборнай аддзела па адукацыі і РАНС “Сенсацыя”, трэцяе – у ААТ “Таргуны” і зборнай райвыканкама і аддзела культуры.

IMG_5767 IMG_5788 IMG_5773

Суботні дзень распачаўся стартам кантрольна-турыстычнага маршруту, дыстанцыя якога сёлета была трошкі скарочана. За што каманды, якія прыбягалі на фініш, дзякавалі арганізатарам спаборніцтва, бо пад тым спякотным сонцам, якое свяціла ў гэты летні дзень, немагчыма было ні сядзець, ні стаяць, не гаворачы пра тое, каб бегчы. Яшчэ адзін іспыт у гэтым выпрабаванні – вязанне турыстычных вузлоў, экзамен па якім вытрымалі не ўсе. Але і тут быў прыемны сюрпрыз ад судзейства: у ліку прапанаваных паперак з надпісам вузлоў можна было выцягнуць бонус, што аўтаматычна станавілася выкананым заданнем.

Шмат заўзятараў сабрала навінка турзлёту-2026 – конкурс “Лада Град”, у якім удзельнічалі толькі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Трэба было бачыць, як дзяўчаты абаранялі вароты ў выглядзе куба ад саперніц, якім трэба было забіць гол рукамі. Самай трывалай у конкурсе аказалася зборная “BEST” Бягомльскіх дзіцячага сада, сярэдняй школы і школы-інтэрната. Серабро заваявалі дзяўчаты з каманды аддзела па адукацыі і РАНС, трэцяе месца – у ААТ “Таргуны”.

IMG_5866 IMG_5874

Як толькі завяршылася выпрабаванне, суддзяў зноў чакала работа, каб ацаніць конкурс паходных страў. І хоць па палажэнні прадстаўленне кулінарных вырабаў у гэтым годзе не патрабавалася, некаторыя каманды ўсё ж падрыхтавалі і касцюмы, і песні, і танцы, і вершы. Журы, як заўсёды, прыйшлося нялёгка. У выніку першае месца атрымаў “Лакаматыў жаночай прыгажосці” зборнай райвыканкама і аддзела культуры. Серабро ў ААТ “Таргуны”, бронза – у “Сенсацыі”. Напал эмоцый гэтага дня дапамагло скінуць спаборніцтва па перацягванні каната, у якім каторы год лідарства трымае ААТ “Таргуны”. На другім месцы Бягомльскі лясгас, на трэцім – РАУС.

Раніца нядзелі пачалася з праверкі тэхнікі воднага турызму, дзе ўдзельнічалі кіраўнікі і іх намеснікі. Пасля заплываў на байдарках каманды паспаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, пасля чаго адбылося падвядзенне вынікаў і афіцыйнае закрыццё турыстычнага марафона.

Чэмпіёнам раённага турзлёту-2026 стала зборная Докшыцкага хлебазавода і Докшыцкага РЭС “ХлебаРЭСы”. На другой прыступцы п’едэстала – каманда “BEST” Бягомльскіх дзіцячага сада, сярэдняй школы і школы-інтэрнат. Бронзавы прызёр – каманда РАУС.

IMG_5914

Вынікі спартыўнай праграмы:
Кантрольна-турыстычны маршрут
1 месца – Докшыцкі хлебазавод + Докшыцкі РЭС;
2 месца – Бягомльскі дзіцячы сад + Бягомльская СШ імя С.С. Манковіча + Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат;
3 месца – ААТ “Таргуны”.

Горна-пешаходная тэхніка
1 месца – Докшыцкі хлебазавод + Докшыцкі РЭС;
2 месца – Бягомльскі дзіцячы сад + Бягомльская СШ імя С.С. Манковіча + Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат;
3 месца – аддзел па адукацыі + РАНС.

Паласа перашкод:
1 месца – РАУС;
2 месца – аддзел па адукацыі + РАНС;
3 месца – Докшыцкі хлебазавод + Докшыцкі РЭС.

Тэхніка воднага турызму
1 месца – райвыканкам + аддзел культуры;
2 месца – Докшыцкі хлебазавод + Докшыцкі РЭС;
3 месца – аддзел па адукацыі + РАНС.

Скачкі ў даўжыню з месца
1 месца – РАУС;
2 месца – Бягомльскі дзіцячы сад + Бягомльская СШ імя С.С. Манковіча + Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат;
3 месца – ААТ “Таргуны”.

Вынікі забаўляльнай праграмы
Спаборніцвы па валейболе:
1 месца – райвыканкам + аддзел культуры;
2 месца – Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый + ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”;
3 месца – Бягомльскі дзіцячы сад + Бягомльская СШ імя С.С. Манковіча + Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат.

Спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі “Меткі стралок”
Сярод жанчын:
1 месца – Юлія Таляронак;
2 месца – Сафія Кавалёнак;
3 месца – Алена Аліноўская, Алена Жданько і Ірына Драздова.
Сярод мужчын:
1 месца – Аляксей Ковель;
2 месца – Юрый Данілаў;
3 месца – Мікіта Ярмаковіч.

IMG_5603 IMG_5649 IMG_5638 IMG_5627 IMG_5608

IMG_5658 IMG_5711 IMG_5708 IMG_5697 IMG_5693 IMG_5673

IMG_5815 IMG_5842 IMG_5838

IMG_5877 IMG_5909 IMG_5902 IMG_5895 IMG_5886 IMG_5884

IMG_5926 IMG_5958 IMG_5956 IMG_5953 IMG_5936 IMG_5931

IMG_5972 IMG_6009 IMG_5977

IMG_6018 IMG_6073 IMG_6063 IMG_6055 IMG_6050 IMG_6045 IMG_6036 IMG_6030 IMG_6025

IMG_6076 IMG_6136 IMG_6131 IMG_6129 IMG_6112 IMG_6084 IMG_6082 IMG_6103

IMG_6097

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *