На городском стадионе в Докшицах начался ремонт
На гарадскім стадыёне ў Докшыцах распачаўся бягучы рамонт. Якія змены плануюцца там адбыцца ў бліжэйшы час, расказаў кіраўнік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Арцём Віннік.
– Сёлета запланавана абнавіць гэты спартыўны аб’ект і абуладкаваць там новыя пляцоўкі для гульняў у стрытбол, валейбол, баскетбол і гандбол, – паведаміў Арцём Станіслававіч. – Пакрыццё будзе сучаснае – мяккае, з раздзяленнем на зоны. Акрамя гэтага, на стадыёне заменяць жалезабетонную агароджу на новую – у 3D-варыянце – і ўстановяць некалькі лавачак. На ўсе гэтыя віды работ з абласнога бюджэту прадугледжана 400 тысяч рублёў.
Плануецца, што абнаўленні на стадыёне завершацца да канца ліпеня.
Таццяна МАЙСКАЯ.


