Об организации летней кампании в Докшицком районе рассказали в отделе по образованию

photo_2026-06

Працягваецца работа выхаваўча-аздараўленчых лагераў раёна. Зараз яны працуюць не толькі ў самым буйным лагеры раёна “Бярозка” ў Вітунічах, але і на базе Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а трохі пазней адкрыюцца новыя змены ў школах і Цэнтры дзяцей і моладзі. Самае галоўнае, што ўсе яны карыстаюцца попытам, а значыць, дзецям там здорава.

– Захоўваюцца высокія аб’ёмы аздараўлення дзяцей на працягу ўсяго навучальнага года, – расказвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Кучыц. – За зіму і вясну аздаравілася 360 навучэнцаў, на лета запланаваны адпачынак 982 чалавек. Асаблівая ўвага надаецца лагерам дзённага знаходжання, якія застаюцца найбольш запатрабаванымі. У лагерах працы і адпачынку на базе школ будуць знаходзіцца 50 непаўналетніх. Фронт іх дзейнасці – добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, вучэбна-доследнага ўчастка, тэрыторыі храмаў, аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту аг. Крулеўшчына, рамонтныя работы, арганізаваныя праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, лесакультурныя работы ў Бягомльскім лясгасе.

Алена Аляксандраўна адзначыла, што важным напрамкам у летні перыяд застаецца арганізацыя працоўнай занятасці моладзі. Практыку будуць праходзіць 843 навучэнцы 5–8 класаў, індывідуальна плануюць працаўладкавацца 35 школьнікаў, старэйшых за 14 гадоў: у ААТ «Таргуны», ДП «АграСітцы», Бягомльскі лясгас, ААТ «Барсучанка», ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» і інш.

Працягнута практыка работы студэнцкіх, цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў. Вучні задзейнічаны на добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў савецкіх салдат, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, помнікаў, абеліскаў.

Плануецца больш за 70 экскурсійных паездак з удзелам 1240 (60 працэнтаў) школьнікаў, напрыклад, у мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў», «Шунеўка», музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Запланавана каля 40 аднадзённых паходаў па родных мясцінах, месцах баявой славы, тры двухдзённыя паходы па спаленых вёсках раёна.

У Цэнтры дзяцей і моладзі працягваюць дзейнічаць аб’яднанні па інтарэсах з пераменным складам.

Асаблівая ўвага пры арганізацыі летняй кампаніі надаецца падлеткам, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

– Аддзел па адукацыі сумесна са школамі падыходзяць да аздараўлення непаўналетніх комплексна, з улікам сучасных патрабаванняў, – сказала Алена Кучыц. – Рэалізацыя намечаных мерапрыемстваў дасць магчымасць забяспечыць даступны і разнастайны адпачынак для маладога пакалення.

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота з telegram-канала «ДаВОкі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *