Авиамоделисты Докшицкого ЦДиМ приняли участие в чемпионате по радиоуправляемым моделям в Могилёве
Яшчэ некалькі ўзнагарод дабавілі ў сваю скарбонку авіямадэлісты раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, якія прынялі ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па радыёкіруемых авіямадэлях. На спаборніцтвы, што прайшлі ў Магілёве, прыехала больш за 20 чалавек.
У класе паўкопій дакшычане занялі першае каманднае месца, у класе копій – другое. Аляксандр Гапанёнак атрымаў пераможны кубак, а Сяргей Гацэнка стаў трэцім у асабістым заліку.

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Авіямадэлізм” Аляксандр Гапанёнак і выхаванец Фёдар Гайчук падчас выканання элементаў.
Складаныя, з дажджом і ветрам, умовы надвор’я не дазволілі напоўніцу прадэманстраваць свае ўменні і навыкі юным докшыцкім авіямадэлістам. Упэўнены, што яны здольныя паказаць вышэйшы пілатаж, і спадзяёмся, што ў наступны раз для гэтага не будзе ніякіх перашкод.
Наталля ВАСЬКО.
Фота з асабістага архіва А.Гапанёнка.



