Четыре студенческих отряда трудятся в сельхозпредприятиях Докшицкого района

IMG_8128 об

Як паведаміла першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вераніка Норавіч, парадак на зернесушыльных комплексах сельгаспрадпрыемстваў раёна сёлета падтрымліваюць чатыры сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады – у ААТ “Таргуны”, “Барсучанка”, “Докшыцкі райаграсэрвіс” і КУСГП “АграСітцы”. На збожжатаку апошняй гаспадаркі мы і заспелі за працай юную каманду.

– Пяты дзень ужо дапамагаем падтрымліваць тут парадак, – паведаміў самы старэйшы баец атрада Ягор Маслоўскі. – Наша рабочая змена доўжыцца да шаснаццаці гадзін з перапынкам на абед, таму не стамляемся і маем яшчэ шмат вольнага часу, каб заняцца чымсьці ў залежнасці ад інтарэсаў.

Чым прывабная яшчэ такая работа? – цікавімся. Суразмоўцы адзначаюць дастойную заработную плату, гонар за тое, што ўносяць свой уклад у агульную важную справу, магчымасць жывых зносін. Знаёмімся. Акрамя Ягора, на сушылцы рупяцца яшчэ Уладзіслаў Гільніч, Цімафей Краснікаў, два Максімы – Тарасевіч і Макатовіч і разам з імі адна дзяўчынка – Аляксандра Аганесян.

– Не адна, – удакладняе Саша, дарэчы, дачка перадавога сітцаўскага механізатара Дзмітрыя Аганесяна. – Ёсць яшчэ Алёна Кучыц, яна ўзважвае збожжа.

Пакуль размаўлялі, на ток прыехалі два МАЗы з залацістым грузам, і студатрадаўцы дружна ўзяліся за справу: падкапалі зерне шуфлямі, Саша рэшткі акуратна падмяла – умомант горка стала акуратнай і кампактнай.

– Добрыя памочнікі ў нас, – пахваліла моладзь загадчык склада Святлана Паульская. – Адказна адносяцца да справы. Ні кантраляваць якасць выкананай работы, ні падганяць не трэба. На работу з’яўляюцца своечасова. Працуюць не толькі непасрэдна са збожжам, але і падтрымліваюць парадак на ўсёй тэрыторыі сушылкі.

Алена НАВАСЕЛЬСКАЯ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *