Имя водителя ДРСУ-180 Алексея Шило находится на Доске почета

IMG_4779

“Мая малышка”, – ласкава называе сваю рабочую 11-тонную машыну вадзіцель ДРБУ-180 Аляксей Шыла. А разам з бітумам, які амаль штодзень у цёплы сезон года возіць з “Нафтана” Аляксей, яго МАЗ-6422 важыць 39 тон!

Такой махінай з доўгай цыстэрнай няпроста кіраваць у шчыльным аўтамабільным патоку, пільнага кантролю патрабуе і выбар радыуса развароту. Але Аляксей Міхайлавіч адчувае ад працэсу абсалютную эйфарыю!

– Яна накрыла мяне з першай хвіліны, калі сеў за руль цягача, – успамінае ён. – І не толькі не пакінула да гэтай пары, але стала яшчэ больш поўнай. А ў водпуску нават сумую па сваёй машыне і рабоце.

Любоў да тэхнікі закладзена ў Аляксея ў дзяцінстве, калі разам з братам бегаў да бацькі на ўчастак філіяла АТП № 14 у Бягомлі, дзе той працаваў на самазвале. Спаўна спасцігнуў навуку Міхаіла Уладзіміравіча і цяпер свой цягач можа разабраць-сабраць з заплюшчанымі вачыма. Перад кожным выездам дэтальна аглядае машыну, бо, кажучы словамі яго бацькі, як падрыхтуеш транспарт, так і паедзеш.

Працоўную дзейнасць Аляксей пачынаў у ААТ “Бягомльскае” на трактары, потым перайшоў у АТП № 14 на МАЗ, а ў 2015 годзе – у ДРБУ. Агульны вадзіцельскі стаж – 17 гадоў.

Бітум возіць на асфальтазавод апошнія гадоў сем. Хвалюецца за агульны вынік работы філіяла, цікавіцца, як расходуецца дастаўлены бітум і дзе кладзецца асфальт. Вядзе спецыяльны дзённік асабістай працы, куды ўносіць даныя пра кіламетраж, вагу грузу і колькасць рэйсаў!

Напрыклад, за мінулы год ім перавезена 2400 тон бітуму. Акрамя таго, зімой расчышчана 798 кіламетраў мясцовых аўтадарог раёна ад снегу і 3476 кіламетраў апрацавана пясчана-салянай сумессю.

Пра старанную работу вадзіцеля сведчаць Ганаровыя граматы і падзяка КУП “Віцебскаблдарбуд”, узнагароды філіяла. Прозвішча Аляксея Шылы занесена на Дошку гонару ДРБУ.

Наогул дзень героя нашага артыкула пачынаецца вельмі рана. Пад’ём у пяць гадзін – і адразу на прагулку з сабакам. Нямецкая аўчарка з’явілася ў яго зусім нядаўна – збылася нарэшце дзіцячая мара. У рэйс выязджае загадзя, каб не трапіць у доўгую чаргу на наліўной у Наваполацку. З работы таксама ў настроі вяртаецца ў свой новы дом, пабудаваны сямейным падрадам. А ў акне яго ўжо з нецярпеннем чакае маленькі сынок Ула-
дзік (усяго ў Аляксея Міхайлавіча чацвёра дзяцей), паказваючы, што хоча ў дарогу. Прыходзіцца ехаць! А заадно закінуць жонку Тамару ў магазіны па пакупкі.

Доўгі дзень, насычаны мноствам прыемных падзей. Аляксей, весяльчак і аптыміст па натуры, з асалодай пражывае кожны момант свайго жыцця.

Ніна КРУКОВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *