В систему образования Докшицкого района прибыли одиннадцать молодых специалистов
Надыходзіць адно з самых хвалюючых свят для школьнікаў і іх бацькоў – Дзень ведаў. Ужо ў аўторак пералівістыя званкі паклічуць дзяцей на першы ўрок.
Ва ўстановах адукацыі пасля летніх рамонтаў пахне свежай фарбай і чысцінёй. Класы ўпрыгожаны першавераснёўскай атрыбутыкай і гатовы напоўніцца звонкімі юнымі галасамі.
Сёлета за парты агульнаадукацыйных школ раёна сядуць 1878 вучняў, з іх 158 першакласнікаў. Акрамя гэтага, 74 дзіцяці будуць вучыцца ў Бягомльскай спецыяльнай школе-інтэрнаце і 21 дзіця ў раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Больш за 600 дашкольнікаў будзе наведваць дзіцячыя сады.
Кадравы патэнцыял раёна складаюць 462 педагогі. А з новага навучальнага года іх рады папоўняцца: у сістэму адукацыі Докшыччыны прыбылі адзінаццаць маладых спецыялістаў, дзевяць з якіх – педагогі, прычым шэсць – “мэтавікі”. Да ўсяго ўсе адзінаццаць – ураджэнцы нашага раёна!
Маладых спецыялістаў урачыста прадставілі на нядаўняй педагагічнай канферэнцыі.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

