Яркими событиями — 619-ым Днем города и юбилейным фестивалем «Две реки» — ознаменовался август для Докшиччины

IMG_5579

Для Докшыччыны жнівень адзначыўся дзвюма яркімі падзеямі – 619-ым Днём горада і юбілейным Х Рэспубліканскім фестывалем сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”.

На два дні старажытны раённы цэнтр стаў цэнтрам культурнага жыцця, гасцінна сустракаючы мастакоў і музыкантаў, рамеснікаў і спартсменаў. З года ў год Докшыцы развіваюцца, становяцца больш утульнымі і прывабнымі для жыцця. Тое, што дасягнута на сённяшні дзень, з’яўляецца часцінкай клопату кожнага дакшычаніна. І свята, якое разгарнулася шчыра, з размахам, гэта яшчэ раз пацвердзіла.

IMG_5195 IMG_5227

Наш горад, зноў табе мы прысвячаем!

Шэраг святочных мерапрыемстваў распачаўся Падзячным малебнам у храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Да агульнай малітвы далучыліся старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Увечары пятніцы цэнтр горада ператварыўся ў яркую, маляўнічую пляцоўку, на якой можна было пазнаёміцца з культурнымі брэндамі сельсаветаў раёна “Докшыччына гасцінная”, пачаставацца прысмакамі на выставе-дэгустацыі тэматычных пляцовак “Мядовае раздолле”, падзівіцца творчым работам, прадстаўленым на раённай выставе-конкурсе на лепшую эмблему Года беларускай жанчыны, і, канечне ж, набыць эксклюзіўны сувенір у рамеснікаў. Як заўсёды, весела і каларытна было на забаўляльнай пляцоўцы для людзей пажылога ўзросту.

IMG_5276 IMG_5319 IMG_5314 IMG_5292

Дзень нараджэння – гэта яшчэ і падарункі, якіх таксама хапала. Так, у Докшыцкай ЦРБ быў урачыста адкрыты пакой псіхалагічнай разгрузкі “Эмацыйная гавань”. Надзвычайнай падзеяй стаў конкурс прыгажосці і грацыі “Лэдзі Фестываль – 2026”, у межах якога чакаў сапраўды сюрпрыз – легендай гіравога спорту Вячаславам Харанекам быў устаноўлены сусветны рэкорд: у беларускім жыме трыдцацідвухкілаграмовай гіры адной рукой лежачы з абмежаваннем часу ў пяць хвілін асілак падняў цяжар 85 разоў!

Ганаровымі гасцямі вячэрняй праграмы сёлета сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Аляксандр Худалееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Наталля Марковіч, саветнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінск Ірына Карповіч, кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пачабут, намеснік начальніка – начальнік аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў, намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаўрыленка, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ларыса Карэнька, начальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння “Зубр” Ігар Зарэмба, заслужаны майстар спорту міжнароднай канфедэрацыі гіравога спорту і майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, 89-кратны рэкардсмен свету ў адвольным уздыме гір Вячаслаў Харанека, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, Еўропы, майстар спорту міжнароднага класа па гіравым марафоне, старшыня Федэрацыі гіравога марафону Сяргей Мацкевіч, заснавальнік ТАА “Космаінвест” Эцігад Азер Аглы Ібрагімаў, дэлегаты Міжнацыянальнага дзелавога сходу разам са старшынёй, членам грамадска-царкоўнага савета па культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы Аляксандрам Копелевым, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Віктар Міраш і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга. На свята завіталі і знакамітыя землякі: начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з 2021 па 2024 год Віктар Гулевіч, генерал-маёр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Мікалай Мінаеў, начальнік дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы “Авіяцыя” МНС Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Курсевіч, начальнік інстытута Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Камянецкі.

IMG_5458 IMG_5467

– Усё, чым славуты наш раён, – гэта заслуга многіх пакаленняў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго станаўленне і развіццё, – у прывітальным слове адзначыў кіраўнік раёна Сяргей Абірала. – Асаблівая падзяка паважаным ветэранам працы. Сёння наш раён паспяхова развiваецца. Ствараюцца ўсе ўмовы для камфортнага жыцця, працы і выхавання дзяцей. Гэта вынік штодзённай работы многіх соцень людзей, якія сваім талентам і энергіяй памнажаюць багацце Докшыцкай зямлі.
Прывітальны адрас ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі зачытаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатолій Сіўко. Віншаванні таксама гучалі ад Наталлі Марковіч і Юрыя Камянецкага.

IMG_8982 IMG_9282 IMG_9275 IMG_9262 IMG_9254 IMG_8986

Галоўны здабытак – людзі

Стала добрай традыцыяй на свяце горада прысуджваць званне “Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна” тым, хто на працягу многіх гадоў працаваў на дабрабыт раёна і прынёс яму славу і гонар. Сёлета былі вылучаны Фёдар Палачанін і Мікалай Маскалёнак.

Фёдар Антонавіч Палачанін – Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат рэспубліканскіх і абласных прэмій у галіне літаратуры. У 2025 годзе стаў пераможцам ІІІ Міжнароднага драматургічнага конкурсу гісторыка-патрыятычных п’ес “З любоўю да Айчыны”. Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў Докшыччыне. Трыццаць гадоў адпрацаваў у аддзеле адукацыі. У канцы 1990-х гадоў стаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Фёдар Антонавіч аўтар 37 п’ес, 12 кінасцэнарыяў, 10 літаратурна-музычных кампазіцый, 23 кніг.

Мікалай Антонавіч Маскалёнак сорак чатыры гады адпрацаваў у сельскай гаспадарцы – у ААТ “Таргуны”. Дзесяць разоў станавіўся ўдзельнікам рэспубліканскіх і абласных “Дажынак”. Не раз гучалі ў яго гонар урачыстыя маршы і заслужаныя словы падзякі за штодзённую добрасумленную працу і адказныя адносіны да справы. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Пашаны. З’яўляецца шматразовым пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі, аблвыканкама, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

IMG_9294 IMG_9433 IMG_9424 IMG_9325

Яшчэ адна добрая традыцыя – прыняцце ва ўрачыстай абстаноўцы ў сям’ю дакшычан самых маленькіх жыхароў горада. Зорны час чакаў Арсенія Шароха, Ганначку Скурат, Лёню Пузакова, блізнят Яна і Марка Январовых, Машу Ковель, Макара Хадаровіча, Станіслава Варанковіча, Ганначку Палячонак, Валерыю Гапоненка і Варвару Тумашэвіч.

Шчырыя апладысменты гучалі і ў адрас доўгажыхароў – Дануты Чантарыцкай і Мікалая Герасіменкі.

Падзячнае пісьмо за шматгадовае сяброўства, а таксама за цудоўны падарунак гораду – сусветны рэкорд – атрымаў Вячаслаў Харанека.

Цудоўным падарункам райцэнтру стала прэм’ера песні “Докшицы сегодня – славный городок” аўтарства госця свята Аляксея Агеева.

Узорныя сядзібы

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні. Узнагароды пераможцам уручыла кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Валянціна Рандарэвіч. За лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі індывідуальных жылых дамоў былі адзначаны дакшычане Аляксандр і Лілія Паручнікі, Валерый і Леаніда Гмыракі, Алена Мычко, сем’і Веранікі Цімафяёнак з Бягомля, Уладзіміра і Алены Навіцкіх з Гліннага, Мікалая Герасімёнка з Жамойска, Міхаіла і Марыны Наумцаў з Валкалат, Валерыя і Святланы Войніч з Барсукоў, Валерыя і Тамары Новік з Бярозаўкі, Аляксандра і Ганны Юрэвіч з Крулеўшчыны, Яўгена і Ганны Ярмаковічаў з Параф’янава, Уладзіміра і Іны Карпекаў з Порплішча, Сяргея і Валянціны Бяляўскіх з Сітцаў, Сяргея і Ганны Пракаповічаў з Вецяры.

IMG_9467 IMG_9483

Сярод дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў адзначаны старанні жыхароў д. № 26 на вуліцы Ленінскай у Докшыцах – першае месца, д. № 11 на вул. Школьнай у Докшыцах – другое месца, д. № 5 на вул. Савецкай і д. № 1 на вул. Маладзёжнай у Параф’янаве – 3 месца. Дыпломам таксама ўзнагароджаны жыхары д. № 16 на вул. Школьнай у Докшыцах.

За навядзенне ўзорнага парадку на тэрыторыі пад’езда шматкватэрнага жылога дома адзначаны д. № 8 на вул. Школьнай і д. № 2 на вул. Чарняхоўскага ў райцэнтры, д. № 8/10 і 4/1 на вул. Палявога ў аг. Крулеўшчына.

У намінацыі “Лепшае ветэранскае падвор’е” перамагла сям’я Аляксандра і Зінаіды Хацько з Докшыц. Лепшая кветкавая кампазіцыя атрымалася ў сям’і Франца і Уладзіславы Мацко з Бярозаўкі. Дыплом пераможцаў у намінацыі “Ад прыроды – матэрыял, ад майстра – талент” уручаны Міхаілу і Святлане Маханям з Бягомля.

У свой дзень нараджэння Докшыцы прымалі шматлікія падарункі. Бадай, самым незвычайным стала навіна пра тое, што сцяг з дзвюма рэкамі ўзвіўся на вышыні амаль 7500 метраў – на самым высокім пункце былога Савецкага Саюза. Ураджэнец горада Віталь Модаль у складзе альпінісцкай групы беларусаў узышоў на два самыя высокія сямітысячнікі горнай сістэмы Памір у Таджыкістане – пік Камунізму (тадж. пік Ісмаіла Самані, 7495 м) і пік Каржанеўскай (тадж. пік Азодзі, 7105 м).

photo_2026-08-14_17-05-15 (2) photo_2026-08-14_17-05-15

Хто стаў Лэдзі Фестываль?

На вячэрняй святочнай праграме была адкрыта галоўная інтрыга конкурсу прыгажосці. Званне “Лэдзі Фестываль – 2026” атрымала Надзея Сушко. Яна ж стала сімвалам фестывалю “Дзве ракі” і ўладальніцай галоўнага прыза – адпачынку ў парку-гатэлі “Версаль”, які стаў партнёрам конкурсу. Першай віцэ-Лэдзі журы выбрала Аксану Багрыцэвіч, другой віцэ-Лэдзі – Ірыну Грахоўскую.

Уся святочная праграма Дня горада суправаджалася прыгожымі, душэўнымі, захапляльнымі канцэртнымі нумарамі ў выкананні лепшых творчых калектываў Докшыччыны. Незабыўнымі сталі музычныя падарункі ад Дзяржаўнага ансамбля танца, музыкі і песні “Талака”, а таксама цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга”.

IMG_9513 IMG_9610 IMG_9589

Віват, дзясяты – юбілейны!

Рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі” распачаўся ўрачыстым шэсцем, шматлікія ўдзельнікі якога расквецілі ў розныя колеры вясёлкі вуліцы Докшыц, па якіх рушылі да гарадскога возера. Ля дэкаратыўнай аркі ў выглядзе сімвалу фестывалю ўсе сталі сведкамі абраду “Лебядзіная вернасць”. Яго галоўныя дзеючыя асобы – Аляксандр і Валерыя Сясіцкія, якія не так даўно афіцыйна зарэгістравалі адносіны. Маладую пару віншавалі сёлетнія залатыя юбіляры Мікалай і Вера Міснікі – яны пажадалі новаспечаным сужэнцам кахання і ўзаемапавагі, быць надзейным тылам адзін аднаму, умець дараваць.

IMG_9715 IMG_9721 IMG_9748

IMG_9661 IMG_9662

У святочны фестывальны дзень кожны знайшоў занятак па душы. Карысталіся папулярнасцю гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны. На беразе возера праходзіў пленэр мастакоў “Вілійскія замалёўкі”. Аматары здаровага ладу жыцця скаралі вяровачны гарадок і гулялі ў пляжны валейбол.

Унікальныя пляцоўкі падрыхтавалі выратавальнікі, а таксама Віцебскае ўнітарнае прадпрыемства “Фармацыя”.

Сваю гасціннасць дэманстравалі дакшычане на выставе тэматычных пляцовак “Фестываль са смакам”. Якіх толькі прысмакаў ні прыгатавалі ўмелыя гаспадыні!

Было не да суму на пляцоўцы “Арт прычал”, ініцыяванай раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” і Моладзевай палатай пры раённым Савеце дэпутатаў. Акрамя таго, актывісты апошняй разам з турцэнтрам распрацавалі квест-гульню “Міні-тур “Фестывальны”, у якой удзельнічалі ўсе ахвотныя. Сваіх прыхільнікаў знайшла і інтэрактыўная пляцоўка, арганізаваная бібліятэкамі горада.

IMG_9682 IMG_9686 IMG_9709

А на сцэне летняга амфітэатра ў суквецце сяброўства і творчасці збірала шматлікія калектывы святочная праграма. Удзельнікаў фестывалю прывітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

– Як любая рака, якая цячэ па сваім рэчышчы і набірае сілу дзякуючы чыстай вадзе вытокаў, гэтак жа і наш фестываль з году ў год становіцца больш моцным і маштабным, – гаварыла Валянціна Юр’еўна. – Сёння мы рады вітаць як сваіх даўніх сяброў, так і ўсіх, хто прыехаў да нас упершыню. Жадаю, каб вы атрымалі часцінку дабра, творчасці, новага пазітыву і светлага настрою на нашай гасціннай зямлі і на нашым фестывалі. І каб яшчэ не раз прыязджалі да нас са шчырым сэрцам і з жаданнем падарыць сваю творчасць.

Прывітальны адрас ад міністра культуры Марата Маркава зачытала кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Пачабут. Віншаванні ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці агучыў намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алег Агееў.

IMG_9760 IMG_9787 IMG_9791 IMG_9797 IMG_9798

Усе творчыя калектывы, што прыехалі на свята, атрымалі ў падарунак духмяны каравай на спецыяльна вышываным да фестывалю ручніку. Вядучым шыкоўнага канцэрта, на якім гучала музыка розных народаў свету, разам з докшыцкімі дзяўчатамі стаў артыст беларускай эстрады Андрэй Коласаў. Завяршылася праграма “Карагодам сяброўства”.

Падарункам фестывальнага дня стала ўрачыстае адкрыццё ў парку “Заазёрны” шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі “Спорт для ўсіх” у межах рэспубліканскага праекта пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ганаровае права перарэзаць стужку было прадастаўлена старшыні райвыканкама Сяргею Абіралу, дырэктару РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, дэпутату абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыю Калягу і выхаванцам Докшыцкай ДЮСШ Ніцы Грыгаровіч і Ягору Шэку.

IMG_9805 IMG_9808 IMG_9810 IMG_9825 IMG_9823 IMG_9833

Шосты раз запар у межах фестывалю адбыўся гіравы марафон “Кубак дзвюх рэк”. У гэты ж час на розных пляцоўках горада праходзілі конкурсы сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў”, батлеечных калектываў “Батлейка Патупчыка запрашае”, вакалістаў “Бярэзінскія напевы”, пераможцы якіх былі адзначаны на вячэрняй фінальнай праграме свята. Узнагароды ўручыла артыстка беларускай эстрады Гюнеш, якая таксама падарыла дакшычанам і гасцям фестывалю свае песні. Працягам канцэрта стала выступленне Андрэя Коласава і бойз-бэнда “Харызма”. Фінальным яркім акордам стала выступленне флайбардыстаў, салют і дыскатэка ад Dj VLADLENA.

IMG_9885 IMG_9995 IMG_9966 IMG_9932

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара, Аляксандра ВАРАНКОВІЧА і з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *