В Докшицком районе спасатели проведут акцию «Дом без пожара»
З 21 па 27 верасня ў раёне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”.
Падставай для правядзення ўзмоцненых рэйдаў стала ўскладненне аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і гібеллю людзей. Па стане на 15 верасня ў Докшыцкім раёне зафіксавана 28 пажараў, у якіх загінулі шэсць чалавек. Аналіз прычын паказвае, што фактарам вогненных здарэнняў застаецца банальная людская нядбайнасць – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях дэтальна абследуюць жыллё ў Докшыцах, а таксама на тэрыторыях Бягомльскага, Крулеўшчынскага, Бярэзінскага, Бярозкаўскага і Крыпульскага сельсаветаў. Падчас візітаў асаблівая ўвага будзе звернута на стан пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасць АПІ.
Беражыце сябе і сваю маёмасць! У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 альбо 112, дакладна ўказваючы адрас і месца здарэння.
В. ТРАБА,
інспектар сектара прапаганды РАНС.

