Как избавиться от мыслей о суициде?
Ва ўсім свеце суіцыд з’яўляецца сур’ёзнай праблемай. У сярэднім штогод у асобнай развітой краіне самагубства ўчыняюць больш за 32 тысячы чалавек. Кожны дзень адбываецца 1500 няўдалых спроб.
У Беларусі ад самагубства людзі гінуць часцей, чым у выніку дарожна-транспартных здарэнняў і пажараў. Часцей за ўсё па сваёй волі з жыццём развітваюцца мужчыны ва ўзросце 50 +.
“Пік узроставай суіцыдальнасці” знаходзіцца ў рамках паміж 15 і 24 гадамі і 40 і 50. Найбольшую заклапочанасць выклікае рост колькасці спроб і завершаных суіцыдаў у маладых людзей. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць самагубстваў сярод моладзі вырасла ў тры разы. Штогод кожны дванаццаты падлетак ва ўзросце 13-19 гадоў спрабуе здзейсніць суіцыд.
Колькасць завершаных самагубстваў сярод мужчын у сярэднім у чатыры разы большая, чым у жанчын. Жанчыны найчасцей выбіраюць спосабы, якія радзей прыводзяць да смерці.
Прычыны самагубстваў адрозніваюцца па ўзроставых групах. Так, суіцыды з-за неўзаемнага кахання ў падлеткаў да 16 гадоў складаюць практычна палову ад агульнай колькасці самагубстваў, а пасля 25 гадоў па гэтай прычыне – значна радзей. Таксама да самагубства могуць прывесці перанасычанасць жыццём, грашовыя страты, душэўная і фізічная хваробы, канфлікты і гвалт, выхад на пенсію. Самыя высокія паказчыкі самагубства адзначаюцца сярод наркаманаў, інвалідаў, падлеткаў, псіхічна хворых, а таксама хранічных алкаголікаў.
Па статыстыцы, людзі, якія знаходзяцца ў шлюбе, самастойна пакідаюць гэты свет радзей, чым халастыя або разведзеныя. Высокі ўзровень самагубства ў тых, хто страціў партнёра – у тры разы часцей, чым у сямейных.
За 7 месяцаў 2026 года ў сектары судова-медыцынскіх экспертыз Глыбоцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз было праведзена больш за сорак судова-медыцынскіх экспертыз трупаў жыхароў Докшыцкага раёна. Прычынай смерці ў сямі працэнтах з іх (усе мужчыны) з’явілася самагубства шляхам павешання. Сярэдні ўзрост склаў 57 гадоў, самаму малодшаму было 47 гадоў, старэйшаму – 68. У стане алкагольнага ап’янення з канцэнтрацыяй алкаголю ў крыві 1,4 праміле знаходзіўся адзін чалавек.
А. ДРАБОВІЧ,
начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертыз Глыбоцкага міжраённага аддзела
Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

