В Докшицком районе три иностранки приняли Присягу граждан Республики Беларусь

photo_2025-07-30_13-02-12 с

У актавай зале Докшыцкага аддзела ўнутраных спраў адбылася ўрачыстасць, прысвечаная прыняццю Прысягі грамадзян Рэспублікі Беларусь замежнікамі, для якіх наша краіна даўно стала другой Радзімай. Падставай для гэтага паслужыў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 271 ад 12 ліпеня 2025 года аб прыёме ў беларускае грамадзянства.

Докшыцкі раён сустрэў новых грамадзян з Украіны і Расіі – Таццяну Фула, якая прыехала з Украіны ў 2014 годзе і разам з мужам-беларусам выхоўвае траіх дзяцей, Таццяну Кучарэнка з дачкой Сафіяй – ураджэнцаў Украіны і расіянку Таццяну Шылько, якая вярнулася на малую радзіму сваёй маці (на здымку ў цэнтры). З важнай падзеяй іх, цяпер ужо беларусак, павіншавала старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Докшыцкага РАУС маёр міліцыі Ганна Ліпніцкая.

– У многіх, хто перасякае мяжу нашай краіны, пачынаецца новае жыццё. Яны знаходзяць жыллё і работу, ствараюць сем’і, карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай. Набыццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь – гэта крок да паўнацэннага ўваходу ў вялікую беларускую сям’ю. Шчыра віншую новых грамадзян, жадаю поспехаў, міру і росквіту нашай краіне, – сказала Ганна Уладзіміраўна.

Людзі па розных прычынах пераязджаюць у Беларусь, бо, пабываўшы ў ёй, робяць свядомы выбар. Сваім меркаваннем наконт гэтага падзялілася Таццяна Кучарэнка:

– У Беларусь з Украіны разам з маленькай дачушкай пераехала 11 гадоў таму. З таго часу горад Докшыцы стаў для нас любімым. Што кранула? Тое, што маленькі райцэнтр чысты, дагледжаны, у ім жывуць добразычлівыя, спагадлівыя людзі. У Докшыцах выйшла замуж, з сям’ёй пабудавалі новую кватэру. Зараз працую аператарам ЭВМ у філіяле Докшыцкага аблспажыўтаварыства. Беларусь – гэта стабільная краіна з цудоўнымі дарогамі, медыцынай, дзе шмат робіцца для людзей. У наступным годзе пасля заканчэння дзевяці класаў мая дачка будзе паступаць. Наша новая Радзіма сапраўды стала для нас роднай, таму прыняцце Прысягі, атрыманне беларускага грамадзянства для мяне знамянальная падзея.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *