Электронное пианино стало подарком к новому учебному году воспитанникам Бегомльского детского сада

Музычны кіраўнік Ганна Гайдук на занятках з дзецьмі.

Музычны кіраўнік Ганна Гайдук на занятках з дзецьмі.

“Свет не без добрых людзей” – так можна ахарактарызаваць шлях новенькага лічбавага піяніна да выхаванцаў Бягомльскага дзіцячага сада. Расказваем усё па парадку.

Пачнём з таго, что сваё піяніна ў дзіцячым садзе было ўжо “ва ўзросце” – выкарыстоўвалася з 1984 года. Але калі ставіць на адну лінейку добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт памяшканняў, набыццё мэблі, посуду і дыдактычных матэрыялаў, то замена музычнага інструмента магла яшчэ пачакаць. Толькі з гэтым “не пагадзіўся” новы рабочы дзіцячага сада – Сцяпан Пахомчык. Аматар музыкі, калекцыянер баянаў, самадзейны артыст, у прыватнай гутарцы расказаў пра патрэбу дзіцячага сада старшыні Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргею Захарэвічу.

– Сяргей Ягоравіч – валявы чалавек і ў рабоце прывык дабівацца пастаўленых мэт, – усміхаецца загадчык дзіцячага сада Лілія Плуч. – Азнаёміўшыся з сітуацыяй, ён пачаў шукаць магчымасці для вырашэння пытання. Канчатковым варыянтам стала хадайніцтва на імя дырэктара ўстановы БДУ «Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы» Аляксея Яротава. У выніку просьба аказаць спонсарскую дапамогу для набыцця піяніна была задаволена.

І вось інструмент коштам 2810 рублёў у музычнай зале дзіцячага сада. Стыльны з выгляду і кампактны па памерах.

– Электроннае піяніна выдатна гучыць і мае шэраг пераваг перад звычайным, – тлумачыць музычны кіраўнік сада Ганна Гайдук. – Лічбавае можна падключыць да вонкавых узмацняльнікаў і сістэмы акустыкі, ёсць магчымасць рэгулявання ўзроўню гучнасці, а таксама розныя іншыя функцыі, якія дазволяць дзецям у поўнай меры атрымаць асалоду ад музычных заняткаў.

IMG_0849

Варта адзначыць, што летам пры падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года немалыя сродкі ўкладзены і ў рамонт музычнай залы. За выдзеленыя з бюджэту 2600 рублёў цалкам перакладзена падлога, насцелены новы лінолеум, куплены свяцільні. За пазабюджэтныя сродкі набыты жалюзі, партатыўная калонка, шумавыя інструменты і сцэнічныя касцюмы для дзяцей.

Задаволены пазітыўнымі пераменамі не толькі выхаванцы, але і іх бацькі і педагогі.

Кожны з работнікаў Бягомльскага дзіцячага сада імкнецца ўнесці асабісты ўклад у абуладкаванне і добраўпарадкаванне ўстановы. Уражваюць дагледжанасцю і хараством не толькі памяшканні, але і двор. Сярод арыгінальных вырабаў, якія аздабляюць тэрыторыю, і работы, створаныя залатымі рукамі Сцяпана Пахомчыка. Калектыў сада аб’ядноўвае выключна нераўнадушных, апантаных прыгажосцю і парадкам людзей.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота прадастаўлена
Бягомльскім дзіцячым садам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *