Кто может стать воспитателем детского дома семейного типа, рассказали в Социально-педагогическом центре Докшицкого района

8ff5c9b2-28db-5c8a-baaa-61c33d9ce8a3

Такое счастье семья! Она спасает от одиночества, наполняет спокойствием, любовью и уверенностью. Особенно большое значение семейное гнездышко имеет для детей, ведь они учатся там жизненным премудростям. Для несовершеннолетних, оставшихся без попечения родителей, в Беларуси создана уникальная форма заботы — детские дома семейного типа (далее — ДДСТ).
В Докшицком районе их два, в один из которых сейчас подбирают воспитателя. О требованиях к кандидатуре рассказала педагог-психолог социально-педагогического центра района Людмила Ючкович.

Людмила Ючкович

Людмила Ючкович

– Людміла Васільеўна, нагадайце, калі ласка, нашым чытачам, што наогул уяўляе сабой ДДСТ.
– Гэта сям’я, якая прыняла на выхаванне ад пяці да дзесяці дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Бацькамі-выхавальнікамі могуць быць як муж і жонка, так і асобныя грамадзяне. Яны выконваюць свае абавязкі на падставе дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей і кантракта. Выхавальнік – гэта не проста супрацоўнік з асобным графікам работы, а чалавек, які заменіць выхаванцам самых блізкіх людзей і будзе знаходзіцца побач 24 на 7.

– З чаго пачынаецца яго шлях?
– З рашэння, якое ідзе ад душы… Чалавек павінен моцна любіць дзяцей і быць перакананым, што іх выхаванне і догляд будуць у радасць. А за пацвярджэннем сваіх намераў неабходна звярнуцца ў аддзел па адукацыі райвыканкама, які выконвае функцыі органа апекі і папячыцельства ў дачыненні да непаўналетніх.

– Якія патрабаванні прад’яўляюцца да кандыдатаў?
– Разглядаюцца кандыдатуры дзеяздольных жанчын і мужчын ва ўзросце ад 25 гадоў. Сярод асноўных патрабаванняў – адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў для выканання работы, таксама павінна быць пісьмовая згода паўналетніх членаў сям’і, якія дазваляюць выхоўваць дзяцей.
Вітаецца наяўнасць педагагічнай, псіхалагічнай, медыцынскай адукацыі, станоўчы вопыт выхавання родных і ўсыноўленых дзяцей. Немалаважна, каб кандыдат быў настроены на павышэнне прафесійнага ўзроўню.

– Што з залічэннем працоўнага стажу?
– Пры прыёме на работу грамадзяніну прадастаўляецца афіцыйны статус бацькі-выхавальніка, заработная плата згодна са штатным раскладам і сацыяльны пакет. Работа выхавальніка залічваецца ў працоўны стаж.

– Раскажыце пра жыллё, якое будзе прадастаўлена для ДДСТ.
– Новая сям’я заселіцца ў той жа дом у Докшыцах, дзе пражывала папярэдняя. Памяшканні абсталяваны мэбляй і прадметамі ўжытку, прыдамавая тэрыторыя добраўпарадкавана.

– Што б Вы пажадалі патэнцыяльным бацькам-выхавальнікам?
– Ваш дом можа стаць самым жаданым месцам для дзясятка дзяцей, якія будуць дарыць любоў і пяшчоту. Жыць іх клопатамі, адказваць на прыхільнасць шчырай узаемнасцю – насамрэч дабрачынная справа, якая прыносіць высокае маральнае задавальненне. Вы можаце падарыць непаўналетнім не проста дах над галавой, а сапраўдную пуцёўку ў жыццё. Такім чынам, адзін дарослы чалавек можа змяніць лёс многіх дзетак.

Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах: 5-99-30, 5-00-83 або па адрасе: г. Докшыцы, вул. Школьная, д. 19.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *