Работников сферы образования чествовали в Докшицком районе
«Золотые Ники», дипломы, грамоты и благодарности получили лучшие работники сферы образования во время праздничного мероприятия по случаю Дня учителя, которое состоялось в пятницу в ККЗ «Искра».
Шчырыя віншаванні
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і Сяргей Карчэўскі, начальнік аддзела па адукацыі Алена Кучыц.
– Як здорава, што ў календары ёсць асаблівы дзень, калі мы ў чарговы раз можам выказаць словы вялікай удзячнасці людзям, якія становяцца не толькі крыніцай ведаў для сваіх вучняў, але і з’яўляюцца яркім прыкладам любові і высакароднасці ў прафесіі педагога! – сказала ў прывітальным слове Аксана Палачаніна. – Прыміце шчырыя віншаванні ад райвыканкама і дэпутацкага корпуса. Дзякуючы вам тысячы выпускнікоў Докшыччыны сталі студэнтамі, а затым выдатнымі спецыялістамі і зараз уносяць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. Хочацца пажадаць вам здароўя, дабрабыту, радасці і сямейнага шчасця.
У сваю чаргу Алена Кучыц падкрэсліла, што сучасны настаўнік павінен быць не толькі прафесійна граматным, валодаць найноўшымі тэхналогіямі і методыкамі навучання, але і ўсведамляць сутнасць глыбокіх перамен, якія адбываюцца ў грамадстве.
Заслужаныя ўзнагароды
Многія педагогі былі ўзнагароджаны за добрасумленную працу і высокае прафесійнае майстэрства.
Ганаровая грамата райвыканкама ўручана настаўніку пачатковых класаў СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Валянціне Парцянка, Падзяка старшыні райвыканкама – медыдысту вучэбна-метадычнага кабінета раёна Але Туз. Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў – настаўніку фізічнай культуры і здароўя Глінскай СШ Мікалаю Дорцу, Падзяка раённага Савета дэпутатаў – загадчыку гаспадаркі выхаваўча-аздараўленчага лагера «Бярозка» Валянціне Падбярэзскай.
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымалі настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Валянціна Арцімёнак і настаўнік матэматыкі гэтай жа школы Сяргей Камінскі, выхавальнік Параф’янаўскага дзіцячага сада Алена Букатая, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Лідзія Гігола і настаўнік гісторыі гэтай установы Вікторыя Ждановіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры Парплішчанскай СШ Наталля Лычко, выхавальнік Крулеўшчынскага дзіцячага сада Раіса Парфяновіч, дырэктар Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Уладзімір Піскуновіч.
Шэраг работнікаў заахвочаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
“Прызнанне” для майстроў
У спісе педагагічных традыцый раёна трывала замацавалася штогадовая цырымонія ўручэння ўзнагароды “Прызнанне”, якая ўзяла свой пачатак восем гадоў таму. Вось і сёлета перад журы стаяла адказная задача: максімальна аб’ектыўна ацаніць майстэрства педагогаў з ліку тых, хто дасягнуў найбольшых поспехаў у адукацыі, спорце, навуцы і творчасці, унёс уклад у развіццё галіны. Пераможцы вызначаліся ў сямі намінацыях.
А вынікі наступныя:
намінацыя “Творчая моладзь”: настаўнік гісторыі СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Наталля Стрыжонак;
намінацыя “Майстар сваёй справы»: кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Алег Камінскі;
намінацыя “Захаванне навуковых традыцый”: настаўнік фізікі Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Наталля Рандарэвіч;
намінацыя «Поспех вучня»: настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Марына Казлоўская;
намінацыя «Сэрца аддаю дзецям»: выхавальнік дзіцячага сада № 3 г. Докшыцы Наталля Пашкевіч;
намінацыя “Медыямайстар”: настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада № 1 г. Докшыцы Вольга Каляга;
намінацыя “Лепшы менеджар у адукацыі”: дырэктар СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Іван Шкелка.
У якасці ўзнагароды пераможцы атрымалі дыпломы і статуэткі «Залатая Ніка».
З інтэрактывам
Апладысментамі вітала зала ветэранаў педагагічнай працы, якія ў бягучым навучальным годзе пайшлі на заслужаны адпачынак. У іх адрас прагучалі сардэчныя словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні ў новым адрэзку жыцця.
Падзячныя лісты аддзела па адукацыі былі ўручаны кіраўнікам і прадстаўнікам арганізацый, без якіх не маглі б паўнавартасна існаваць установы адукацыі: камунгаса, водаканала, дарожнай службы і іншым, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу.
Музычнае суправаджэнне мерапрыемства арганізаваў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. А напрыканцы з канцэртнай праграмай выступіў народны шоу-ансамбль «Забабоны». Прыезджыя артысты захапілі публіку не толькі песенна-танцавальнымі кампазіцыямі, але і адметным інтэрактывам: пастаноўкамі і гульнямі.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.