Третью часть кукурузы на силос и зеленый корм осталось убрать сельхозпредприятиям Докшицкого района

Механізатары Максім Чарлёнак і Міхаіл Пачопка.

Механізатары Максім Чарлёнак і Міхаіл Пачопка.

Царица полей уродила в КУСХП «Докшицкий». Примерно третью часть кукурузы на силос и зеленый корм осталось убрать сельхозпредприятиям нашего района. Если в ОАО «Бегомльское» и КУСХП «Ситцы» работы уже завершены, в ОАО «Барсучанка» — на последней стадии, то в «Докшицком» они только перевалили за экватор.

На палетках за вёскай Літоўцы мы заспелі цэлы механізаваны атрад, заняты нарыхтоўкай кукурузнай масы на сілас. Справа спорылася, і спрыяла гэтаму тое, што сіласная траншэя знаходзіцца зусім побач, каля малочнатаварнай фермы “Літоўцы”. За рулём “Ягуара” і МТЗ-1221 з ПІМам-40, якія мы спынілі, каб зрабіць фотаздымак для газеты і сацсетак, аказаліся незнаёмыя нам механізатары. Высветлілася, што Пётр Зубрыцкі, Сяргей Зяваліч працуюць на сяўбе жыта, а на дапамогу гаспадарцы прыбылі Міхаіл Пачопка, работнік Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, і Максім Чарлёнак – малады трактарыст-машыніст ВУ “Віцебскторф”.

– Работа для мяне, канешне, новая, нязвыклая, але падабаецца, – адзначыў Максім. – Рухацца “ва ўнісон” з “Ягуарам”, сачыць за тым, каб здробненая маса дакладна трапляла ў прычэп, не прасыпалася, акуратна вывозіць нагружаны ПІМ з поля – усё гэта добрая практыка ў маёй прафесіі.

На трамбоўцы працуе Алег Цецеранкевіч.

На трамбоўцы працуе Алег Цецеранкевіч.

Трамбоўкай на сіласнай яме заняты ўжо знаёмы нам Алег Цецеранкевіч. Ён па-майстэрску ўпраўляе магутным “Кіраўцам”, трамбуючы масу, якую няспынна падвозяць, змяняючы адзін аднаго, два трактары: акрамя Максіма Чарлёнка, на адвозцы рупіцца вопытны Сяргей Гапанёнак.

Ураджайнасць кукурузы ў гаспадарцы па стане на ўчарашні дзень складае 206 цэнтнераў з гектара. Гэта другі паказчык у раёне пасля ААТ “Бягомльскае”, дзе з гектара ўзялі ў сярэднім 233 цэнтнеры. Так, у параўнанні з леташняй ураджайнасць ніжэйшая, але для царыцы палёў гэты год, асабліва вясенні час, быў неспрыяльным. Аднак трэба адзначыць, што “Бягомльскае” перавыканала даведзенае заданне па колькасці тон кармавых адзінак, а астатнія гаспадаркі набліжаюцца да яго выканання. Фінальная ж кропка ў нарыхтоўцы кармоў яшчэ не пастаўлена.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *