Уроженец Докшицкого района Николай Бусло в органах внутренних дел прошел путь от патрульного до начальника милиции

IMG_2598 с

10 ноября – особая дата для тех, кто посвятил свою жизнь служению закону и порядку. В этот день отмечается День чествования ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск МВД.

Путь в органах внутренних дел полковника милиции в отставке Николая Кирилловича Бусло – это яркий пример того, как усердная работа, преданность делу и стремление к развитию могут привести к высоким результатам.

У 18 гадоў Мікалая Кірылавіча прызвалі ў армію, службу праходзіў у ракетных войсках. Адслужыўшы, ён вырашыў паспрабаваць свае сілы ў міліцыі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе з патрульна-паставой службы міліцыі. Менавіта там Мікалай навучыўся наладжваць дыялог з людзьмі, прымаць хуткія і ўзважаныя рашэнні ў розных сітуацыях. Гэты вопыт стаў асновай для яго кар’ернага росту.

– Фронт работ быў шырокі, даводзілася разбірацца з самымі рознымі злачынствамі – ад звычайных кішэнных крадзяжоў да рэзанансных выпадкаў, – расказвае афіцэр. – Напрыклад, успамінаецца, як пры патруляванні сталічнай вуліцы пачулі з напарнікам крык жанчыны, – аказалася, што зламыснік спрабаваў адабраць у яе сумку. Мы яго адразу злавілі – на суседняй вуліцы.

Паступова, крок за крокам, Мікалай Кірылавіч уздымаўся па службовых прыступках, дэманструючы прафесіяналізм і лідарскія якасці. У 2001 годзе быў прызначаны начальнікам Савецкага РУУС г. Мінска.

– Часы былі складаныя, але мы дастойна пераадольвалі ўсе цяжкасці, – гаворыць Мікалай Кірылавіч. – Былі і гучныя затрыманні, якія назаўжды застануцца ў памяці.

Але яго служба не абмежавалася толькі паўсядзённай працай. У 1986 годзе ён, як і многія іншыя супрацоўнікі, браў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта быў перыяд выпрабаванняў, калі патрабавалася максімальная самааддача і гатоўнасць ісці на рызыку дзеля выратавання людзей і прадухілення далейшай катастрофы.

Удзел у гэтых падзеях – яшчэ адно пацвярджэнне яго мужнасці.

Афіцэр узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Усе яго ўчынкі ацэнены па заслугах.

Па бацькоўскіх слядах пайшоў і сын Мікалая Кірылавіча. Цяпер ён палкоўнік міліцыі і з годнасцю носіць гэта званне. Абменьваюцца з бацькам думкамі наконт таго ці іншага службовага пытання.

Гісторыя Мікалая Бусло не проста біяграфія аднаго чалавека. Гэта адлюстраванне цэлай эпохі, гісторыі станаўлення і развіцця органаў унутраных спраў, а таксама ўзор для маладога пакалення супрацоўнікаў. Мы ганарымся такімі людзьмі, як Мікалай Кірылавіч, і дзякуем ім за службу, за мірнае неба над галавой і за бяспеку на нашых вуліцах.

Родам Мікалай Бусло з вёскі Замасточча Докшыцкага раёна. Знаходзячыся на пенсіі, ветэран наведвае родныя мясціны часцей – праводзіць час у бацькоўскай хаце разам са сваёй сям’ёй.

З нагоды свята зычым усім ветэранам моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

А. КАВАЛЕЎСКАЯ,
старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх
сувязей Савецкага РУУС г. Мінска,
лейтэнант міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *