Новый цех по выпуску полиэтиленовых труб планирует открыть филиал «Докшицыводоканал»

IMG_6913 с

У Докшыцах хутка пачнуць выпускаць поліэтыленавыя трубы. Новы цэх па вытворчасці гэтай прадукцыі  плануе адкрыць філіял “Докшыцыводаканал”. На прадпрыемстве паведамілі, што папярэдні кошт праекта складае 938 тысяч рублёў.  

– У мінулым годзе ўласнымі сіламі распачалі мадэрнізацыю так званай цёплай стаянкі для спецтранспарту, што знаходзіцца на тэрыторыі філіяла, – паведаміў начальнік будаўнічага ўчастка Мікалай Каваленка. – Пачыналі з падлогі, якую спачатку дэманціравалі, а потым залілі бетонам. Замянілі вокны, атынкавалі сцены. Для надзейнасці і трываласці столі ўзмацнілі яе спецыяльнымі металічнымі канструкцыямі і поўнасцю замянілі дах. Сам будынак уцяплілі металасайдынгам. На ўваходныя дзверы ў цэх плануем устанавіць ралеты з аўтаматычным кіраваннем. Здавалася б, зроблена многае, але яшчэ не ўсё.

Плошча аб’екта, адведзенага пад цэх, складае каля 560 квадратных метраў. На асноўных відах работ заняты цесляры-бетоншчыкі Уладзімір Берднікаў, Валерый Шкелка, Уладзімір Лосеў і страхар Віктар Падбярэзскі.

IMG_6921

Для таго каб новы цэх паўнавартасна працаваў, на вытворчай тэрыторыі яшчэ неабходна пабудаваць лінію электраперадачы. Гэта дазволіць павялічыць магутнасці для работы абсталявання па выпуску ПІ-труб. Таксама прадугледжана ўзвядзенне водаправодна-каналізацыйнай сеткі з далейшым асфальтаваннем тэрыторыі.

– Далей установім і падключым спецыяльнае абсталяванне, – гаворыць Мікалай Каваленка. – Новую прадукцыю плануем выпускаць дыяметрам ад 25 да 110 міліметраў. У першую чаргу, матэрыялам забяспечым усе галіновыя філіялы УП “Віцебскаблводаканал”, а ў будучым, магчыма, напрацуем і рынкі збыту.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *