Обновленную районную Доску почета торжественно открыли в Докшицах

IMG_7955

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. 

Па выніках работы за 2025 год на Дошку гонару занесены чатыры працоўныя калектывы: ААТ “Бягомльскае”, філіял “Докшыцкі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”, Бягомльскі дзіцячы сад, філіял №1 Докшыцкага РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, а таксама імёны 32 прадстаўнікоў арганізацый раёна. Сярод лепшых па прафесіі – работнікі АПК і галін, якія яго абслугоўваюць, прамысловых, будаўнічых арганізацый, сувязі і транспарту, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, сферы паслуг, сацыяльнай сферы, грамадскай дзейнасці і прадпрымальніцтва.

IMG_7937

Перадавікоў таксама віталі члены райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, святары, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый.

Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Абірала:

– Па добрай традыцыі напярэдадні Свята працы мы адкрываем раённую Дошку гонару і ўшаноўваем лепшых працаўнікоў Докшыччыны – тых, хто служыць узорам сваёй адданасцю справе, уносіць значны ўклад у развіццё малой радзімы. Іх прыклад – гэта сімвал працоўнага гераізму, прафесіяналізму і неабыякавасці.

Святочную атмасферу мерапрыемства стваралі ўзорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Step-Beat» Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, народная эстрадная студыя «Калейдаскоп» ГЦК і ўзорны харэаграфічны калектыў «Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі.

IMG_7941 IMG_7998 IMG_7982

IMG_7960 IMG_7977 IMG_7979 IMG_7986 IMG_7991 IMG_8128

IMG_7956

 

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Аляксандра Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *