Подарки для воспитанников школы-интерната, лазертаг-баталии. День десантников и сил специальных операций праздновали Докшицком районе

photo_2026-08-04_08-20-41

Другога жніўня ў нашай краіне адзначаўся Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

Яго святкаванне ў Докшыцах пачалося з мітынгу і ўскладання кветак да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам.

Ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў дэсантнікаў павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук і выказала шчырую ўдзячнасць за іх стойкасць, актыўную жыццёвую пазіцыю і вялікі ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення. Пажадала моцнага здароўя, мірнага неба і непарушнага адзінства.

photo_2026-08-02_14-24-34 photo_2026-08-04_08-21-14

Да віншаванняў далучыўся таксама выконваючы абавязкі ваеннага камісара раёна Аляксей Дзядкоў і пажадаў дэсантнікам, каб усе навыкі, набытыя падчас кантрактнай і тэрміновай службы, спатрэбіліся толькі ў выпадку вучэнняў і палявых збораў.

Асаблівай і самай кранальнай часткай гэтага жнівеньскага дня стаў візіт дэсантнікаў у Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат. Ва ўстанову да дзяцей яны завіталі з падарункамі, у тым ліку салодкімі.

Уладзімір Капытка, ваеннаслужачы 56-й дэсантна-штурмавой брыгады, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, асабліва падкрэсліў значнасць гэтай дабрачыннай акцыі. Па яго словах, абарона Айчыны заключаецца не толькі ў выкананні баявых задач і ахове дзяржаўнай мяжы. Ён адзначыў, што шчыры клопат пра дзяцей, пра тых, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, – гэта падмурак, на якім будуецца моцнае грамадства.

Лазертаг-баталіі

У рамках святкавання Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый у парку “Заазёрны” прайшоў турнір па лазертагу, у якім прынялі ўдзел чатыры каманды. Спаборніцтвы аб’ядналі ветэранаў паветрана-дэсантных войск, байцоў студэнцкіх атрадаў і актыўную моладзь.

photo_2026-08-02_14-40-17

photo_2026-08-02_13-23-09 photo_2026-08-02_14-39-29

Лакацыя для турніра была выбрана ідэальна. Берагавая лінія гарадскога возера, зялёныя насаджэнні, альтанкі сталі выдатным укрыццём для манеўраў.

З першых хвілін на полі разгарнуліся баталіі. Ветэраны “крылатай пяхоты” прадэманстравалі армейскую загартоўку. Маладыя байцы, у сваю чаргу, рабілі стаўку на рэзкія прарывы. Нягледзячы на каласальны напал эмоцый, турнір прайшоў у сяброўскай атмасферы. Пераможцай яго стала зборная каманда “Алоўкі”, якая была адзначана дыпломам 1-й ступені РК ГА “БРСМ”. Маладзёжны саюз падрыхтаваў таксама тарты для кожнай каманды.

Трэба адзначыць яшчэ адзін важны момант. Падарунак у выглядзе турніра па лазертагу жыхарам райцэнтра зрабіў індывідуальны прадпрымальнік Віктар Лосеў, уладальнік папулярнага мясцовага кафэ “Александрыя 2:0”. Менавіта дзякуючы яго ініцыятыве ўдзельнікі змаглі ацаніць прафесійнае электроннае абсталяванне – тагеры і сэнсарныя павязкі ў дзеянні.

photo_2026-08-02_14-39-30 photo_2026-08-02_14-39-32 photo_2026-08-02_14-39-33 photo_2026-08-02_14-39-35

photo_2026-08-06_11-25-02

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *