В воспитательно-оздоровительном лагере «Березка» в Витуничах открылась четвертая смена
У выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Бярозка” ў Вітунічах адкрылася апошняя – чацвёртая – змена гэтага лета пад назвай “Код Радзімы”.
Атрады «Васількі», «Зубрыкі», «Полымя» і «Світанак» аб’яднаны патрыятычнымі ідэямі, творчасцю і камандным духам.
Кожны дзень насычаны захапляльнымі мерапрыемствамі, накіраванымі на ўслаўленне роднай Беларусі, дзе дзятва можа праявіць сябе ў інтэлектуальных і музычных конкурсах, спорце і мастацтве. Ужо прайшлі музычныя батлы, конкурс малюнкаў “Мая Беларусь у фарбах”, спартыўная эстафета, спаборніцтвы па дартсе і інш.
Важнай была размова пра бяспеку з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланай Марчанка і намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Дзмітрыем Спічонкам. На сустрэчы абмеркавалі правілы паводзін на вадаёмах і аб’ектах чыгуначнага транспарту, тэму забароны на выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей фізічнымі асобамі і г. д.
Наперадзе – новыя агульныя справы, дзе кожны з юных адпачывальнікаў будзе мець магчымасць для развіцця асабістых здольнасцей у розных кірунках цікавай і карыснай дзейнасці.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фото телеграм-канала «ДоВОки».







