В Докшицах прошла августовская педагогическая конференция

Сяргей Абірала віншуе з узнагародай настаўніцу Параф’янаўскай школы Вольгу Сазановіч.

Сяргей Абірала віншуе з узнагародай настаўніцу Параф’янаўскай школы Вольгу Сазановіч.

На традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Докшыцах прааналізавана работа ў мінулым навучальным годзе і пастаўлены задачы на будучыню.

У рабоце форуму, які праходзіў у кінаканцэртнай зале “Іскра”, прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, намеснік старшыні Аксана Палачаніна, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Валерый Кунашка.
На канферэнцыі прысутнічалі начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый, работнікі сістэмы адукацыі раёна.
Асаблівая ўвага была прыкавана да ветэранаў педагагічнай працы: Валянціны Ванюшынай, Жанны Ганус, Таццяны Ждановіч, Вольгі Ільіч, Валянціны Камінскай, Людмілы Радзько, Ганны Яцкоўскай. У адрас гэтых прафесіяналаў, якія падарылі дзецям цеплыню свайго сэрца і багацце душы, прагучалі самыя цёплыя ўдзячныя словы і найлепшыя пажаданні.
Са сцэны да прысутных звярнуўся Сяргей Абірала.
– Докшыцкі раён па праве ганарыцца высокімі вынікамі і інтэлектуальным патэнцыялам сістэмы адукацыі. Тут захаваны лепшыя педагагічныя традыцыі, паспяхова прымяняюцца сучасныя навацыі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Створаны ўсе ўмовы, каб выконваць галоўную задачу – вучыць дзяцей творча думаць, раскрываць таленты, прывіваць любоў да гістарычнага мінулага і культуры свайго народа, – у прыватнасці, сказаў ён.
Сяргей Уладзіміравіч выказаў удзячнасць кіраўнікам і калектывам устаноў адукацыі за плён у працы, добраўпарадкаванне прышкольных тэрыторый, падрыхтоўку да новага навучальнага года. А новаспечаным маладым спецыялістам пажадаў пераймаць вопыт у старэйшых калег і ўручыў ім кветкі і падарункі. Наказ быць вернымі прафесіі дала маладым ветэран працы Валянціна Ванюшына, а ад імя новых педагогаў выступіла Аляксандра Мядко, якая запэўніла калег у адданасці выбранаму шляху.
Ушанавалі ў зале і будучых першакласнікаў – дзяцей работнікаў адукацыі. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяры партфель першакласніку” маштабнага марафону “Прафсаюзы – дзецям” Валерый Кунашка разам са старшынёй раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аленай Гігола ўручыў малым рукзакі з канцылярскімі прыладамі.
Са значнымі вынікамі мінулага навучальнага года і ключавымі напрамкамі сістэмы адукацыі раёна на 2026/2027 навучальны год азнаёміла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Кучыц.
Сярод асобных дасягненняў – прызнанне раённага Цэнтра дзяцей і моладзі лепшай установай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, размешчанай у сельскай мясцовасці, па выніках работы ў 2025 годзе. У скарбонцы галіны раёна таксама дыплом Міністэрства адукацыі I ступені ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “Дзяцінства пад белымі крыламі”; дыплом I ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім конкурсе “Беларусь – мая Радзіма” ў рамках грамадзянскага патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”; дыплом I ступені Міністэрства адукацыі рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак “Лабараторыя вакацый “Лета-2026”; дыпломы Міністэрства адукацыі адкрытага рэспубліканскага IT-конкурсу “Робін-2026”; першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак” валанцёрскага атрада “Гарачыя сэрцы” СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч і іншыя.
У раёне выкананы планавыя паказчыкі па ахопе дзяцей дашкольнай адукацыяй, падрыхтоўкай да школы. Найважнейшым аспектам дзейнасці школ з’яўляецца работа па павышэнні якасці адукацыі.
– Важна стварыць умовы для самарэалізацыі кожнага дзіцяці, раскрыць яго талент, выкарыстоўваючы патэнцыял педагога ва ўзаемадзеянні з бацькамі, – адзначыла Алена Аляксандраўна.
Падкрэслена важнасць супрацоўніцтва з сем’ямі, прафілактыкі супрацьпраўных і суіцыданебяспечных паводзін непаўналетніх, сямейнага недабрабыту. Пастаўлены задачы па фарміраванні здаровага ладу жыцця, арганізацыі збалансаванага харчавання, прафарыентацыйнай работы. Узнята пытанне па сістэмнай рабоце з адоранымі дзецьмі, узровень якой неабходна павысіць. На павестцы дня будзе знаходзіцца ўдасканаленне лічбавізацыі сістэмы адукацыі.
Судакладчыкамі выступілі загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Аксана Гушчык, метадыст Ала Туз, дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Святлана Януковіч. Пра магчымасці, якія адкрывае сучасная школа для пачаткоўца, у крэатыўнай форме расказала настаўніца Глінскай СШ Віялета Юхнавец.
Адным з самых урачыстых момантаў свята стала цырымонія ўзнагароджання работнікаў галіны адукацыі.
Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны настаўнік матэматыкі СШ № 2 г. Докшыцы Надзея Петрашкевіч і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганна Раманенкава. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці Бягомльскага дзіцячага сада Наталіі Зямчонак. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана настаўнік рускай мовы і літаратуры Сітцаўскай СШ Людміла Кацейка, Падзякай раённага Савета дэпутатаў – настаўнік рускай мовы і літаратуры Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча Святлана Ціханская. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўручаны Уладзіміру Вахавічу, Аляксандру Гапанёнку, Наталлі Гапанёнак, Вользе Лебедзевай, Людміле Лукашэвіч, Ганне Маркевіч, Вользе Сазановіч і Святлане Януковіч. Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі атрымалі Алена Анішчык, Валянціна Аксючыц, Алена Вахавіч, Святлана Габруковіч, Ала Герко, Святлана Грэцкая, Алёна Занько, Аляксандра Зубрыцкая, Людміла Кімстач, Марыя Кірко, Анастасія Лукашонак, Міхаіл Маркавец, Крысціна Марыніч, Людміла Асіповіч, Вольга Парневіч, Людміла Павалковіч, Іна Рымант, Святлана Суворава, Маргарыта Увароўская, Алена Усціна.
Ганаровых грамат раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у спартыўным і грамадскім жыцці ўдастоены настаўнікі Алена Жданько і Наталля Лашкунова.
Падзякі за плённае супрацоўніцтва і садзейнічанне ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года аб’яўлены арганізацыям, прадпрыемствам і ведамствам.
Выклікалі цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі выстава дасягненняў сістэмы адукацыі раёна і выстава “Кветкавая палітра”, якія былі арганізаваны ў фае кінаканцэртнай залы. Акрамя таго, гледачы атрымалі вялікі зарад пазітыву ад музычных падарункаў, падрыхтаваных выхаванцамі і педагогамі раёна.

Наказ маладым калегам ад Валянціны Ванюшынай.

Наказ маладым калегам ад Валянціны Ванюшынай.

Падчас акцыі “Збяры партфель першакласніку”.

Падчас акцыі “Збяры партфель першакласніку”.

Крэатыўнае выступленне настаўніцы Глінскай СШ Віялеты Юхнавец.

Крэатыўнае выступленне настаўніцы Глінскай СШ Віялеты Юхнавец.

Ганаровую грамату аддзела па адукацыі яго кіраўнік Алена Кучыц уручае Алене Занько.

Ганаровую грамату аддзела па адукацыі яго кіраўнік Алена Кучыц уручае Алене Занько.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *