Докшицких аграриев-передовиков поздравили представители торговой компании ЗАО” Доброном «

Уладзімір Андрыеўскі, Віктар Качынскі, Мікалай Баброўскі і Таццяна Панамарова з прадстаўнікамі гандлёвай кампаніі "Дабраном".

Уладзімір Андрыеўскі, Віктар Качынскі, Мікалай Баброўскі і Таццяна Панамарова з прадстаўнікамі гандлёвай кампаніі «Дабраном».

Докшыцкіх аграрыяў-перадавікоў павіншавалі прадстаўнікі гандлёвай кампаніі ЗАТ “Дабраном” і ўручылі ім грашовыя сертыфікаты і салодкія падарункі.

Выказаць словы падзякі за пачэсную і вельмі неабходную працу работнікам ААТ “Барсучанка” завіталі кіраўнік па прасоўванні гандлёвай сеткі ЗАТ “Дабраном” Руслан Фешчанка і рэгіянальны кіраўнік Віцебскай вобласці Святлана Спічонак. Да іх далучыліся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталія Вараб’ёва, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Васіль Васюковіч і кіраўнік гаспадаркі Сяргей Маскалёнак.

Такая ўвага да працаўнікоў палёў стала сюрпрызам для механізатараў-перадавікоў Уладзіміра Андрыеўскага, Віктара Качынскага, Мікалая Баброўскага і загадчыка сталовай, дзе гатуюцца смачныя і сытныя абеды для работнікаў арганізацыі, Таццяны Панамаровай.

– Для нашай сеткі вялікі гонар павіншаваць людзей, якія паказваюць высокія вынікі ва ўборачнай кампаніі і чыя самаадданая праца з’яўляецца прыкладам для іншых, – сказаў Руслан Фешчанка і, уручаючы букет загадчыку сталовай, адзначыў: – А ў Год беларускай жанчыны асабліва прыемна віншаваць Таццяну Сяргееўну. Яе ціхі подзвіг дае магчымасць тым, хто на перадавой, максімальна хутка збіраць ураджай і выконваць пастаўленыя задачы.

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *