Новый арт-объект украсил центр Докшиц
У цэнтры Докшыц, а менавіта на плошчы каля Докшыцкага ГЦК, з’явілася незвычайная лавачка з ліхтаром-парасонам.
Такі падарунак гораду зрабілі прадпрымальнікі раёна. Арт-аб’ект выкананы ў майстэрні вядомага докшыцкага каваля, удзельніка народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў “Докша” Уладзіміра Шуткіна. Вытанчаная кованая канструкцыя не толькі ўпрыгожвае гарадскую прастору, але і нагадвае, як важна клапаціцца пра месцы, дзе мы жывём, працуем і вучымся.
Кожны з нас можа далучыцца да добраўпарадкавання родных мясцін, унесці свой уклад, каб зрабіць малую радзіму яшчэ больш прывабнай, утульнай і чыстай.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

